Allard Prize запрашае фатографаў прыняць удзел у конкурсе на тэму правоў чалавека

Allard Photography Competition – фотаконкурс, які праводзіцца два разы на год і ўхваляе фотаздымкі, якія адлюстроўваюць ідэалы Allard Prize.

Allard Prize запрашае фатографаў прыняць удзел у конкурсе на тэму правоў чалавека
Ілюстрацыя: allardprize.org

Дэдлайн падачы заявак: 1 траўня 2023 года.

Конкурсныя фотаздымкі павінны адлюстроўваць тэмы мужнасці і лідэрства ў барацьбе з карупцыяй. Асабліва вітаюцца тыя фотаздымкі, у якіх прасоўваюцца ідэі празрыстасці, падсправаздачнасці, вяршэнства закона, правоў чалавека і/або барацьбы з карупцыяй. Асабліва вітаюцца працы, якія адлюстроўваюць карупцыю і парушэнні правоў чалавека ў развітых краінах свету.

Фотаздымкі на конкурс прымаюцца праз спецыяльную форму на сайце Allard Prize. Ад аднаго аўтара прымаецца максімум чатыры фотаздымка.

Падрабязней пра ўмовы

Патрабаванні да фотаздымкаў:

  • фотаздымкі павінны быць у максімальнай якасці і мець найменей 1180 пікселяў па шырыні і як найменей 740 пікселяў увышыню;
  • забаронена дадаваць да фотаздымку рамкі;
  • назва файла павінна ўтрымліваць імя і прозвішча аўтара;
  • дадаць апісанне (да 120 знакаў) фотаздымка, якое адлюстроўвае, як ён адпавядае каштоўнасцям Allard Prize;
  • дадаць кароткую біяграфію аўтара.

Падаць фотаздымкі на конкурс

Узнагарода конкурса

Пераможцы выбіраюцца два разы на год у траўні і лістападзе. Кожная фатаграфія-пераможца атрымае 1000 канадскіх долараў. На працягу шасці месяцаў яна будзе размешчана ў галерэі на вэб-сайце Allard Prize з кароткім апісаннем і імем фатографа.

Падзяліцца:

Крыніца: allardprize.org

10 сакавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыAllard Prize запрашае фатографаў прыняць удзел у конкурсе на тэму правоў чалавека

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць