Англійская мова для журналістаў. Новы анлайн-курс

Прэс-клуб Беларусь і Амбасада ЗША ў Беларусі рады аб’явіць бясплатны анлайн-курс «Англійская мова для журналістаў». Гэты 8-тыднёвы курс, распрацаваны ў партнёрстве з «Голасам Амерыкі» і Каліфарнійскім універсітэтам ў Берклі пры фінансавай падтрымцы Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША.

Дэдлайн для заявак: 10 студзеня 2021 года.

Англійская мова для журналістаў. Новы анлайн-курс

Курс «Англійская мова для журналістаў» прапануе навучанне англійскай мове студэнтам, якія вывучаюць журналістыку, або практыкуючым журналістам, якія жадаюць палепшыць свае веды англійскай мовы. Студэнты, у якіх ёсць базавыя веды і цікавасць да журналістыкі, таксама запрашаюцца да ўдзелу.

Курс дапаможа ўдзельнікам палепшыць свае моўныя навыкі і пазнаёміцца з ключавымі тэмамі, неабходнымі для журналістаў, якія працуюць па ўсім свеце.

Гэта самастойны анлайн-курс з рэгулярнымі анлайн-сесіямі з прафесійным выкладчыкам англійскай мовы, а таксама запрошаным экспертам Мэгі Саколік (Dr. Maggie Sokolik), дырэктарам праграм акадэмічнага пісьма Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.

Удзельнікі абмяркуюць важныя для журналістаў тэмы: прафесія журналіста, этыка ў журналістыцы, інклюзіўная журналістыка, мясцовая і глабальная журналістыка, грамадзянская журналістыка і іншыя. Удзельнікі авалодаюць слоўнікавым запасам, ідыёмамі і граматыкай, а таксама навыкамі англійскай гутарковай мовы і прэзентацыі.

Даты курса: 18 студзеня – 14 сакавіка 2021 г.

Удзельнікі павінны адпавядаць наступным крытэрам:

  • быць грамадзянамі Беларусі;
  • мець сярэдні – прасунуты сярэдні (intermediate — upper-intermediate) узровень валодання англійскай мовай (гэты курс НЕ для пачаткоўцаў);
  • быць гатовымі ўзяць на сябе абавязацельства прысвячаць заняткам да 3-4 гадзін на тыдзень на працягу 8-тыдняў навучання;
  • быць гатовымі прыняць удзел у індывідуальных і групавых анлайн-сесіях, якія будуць праводзіцца мясцовым выкладчыкам англійскай мовы і запрошаным экспертам 

Удзельнікі, якія паспяхова завяршаць курс, атрымаюць сертыфікат аб заканчэнні за подпісам амерыканскага эксперта Мэгі Саколік, Прэс-клуба і Амбасады ЗША ў Беларусі.

Падаць заяўку

Дэдлайн: 10 студзеня 2021 года.

  

Падзяліцца:

14 снежня 2020 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўАнглійская мова для журналістаў. Новы анлайн-курс

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць