Анлайн-курс «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты»

Курс «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты» рыхтуе Кампус палітычнай навукі, які запрашае спікерак і спікераў з топавых еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў. Лекцыі будуць спалучацца з дыскусіямі і аналізам кейсаў.

Анлайн-курс «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты»

Дэдлайн падачы заявак: 29 кастрычніка 2024 года

Курс з 4 лістапада па 17 снежня. Удзельніц і ўдзельнікаў чакаюць 12 анлайн-сустрэч, якія будуць адбывацца па вечарах двойчы на тыдзень. Напрыканцы навучання адбудзецца праца ў міні-групах па распрацоўцы і прэзентацыі фінальнага праекту.

Чакаюць заявак ад студэнтаў і студэнтак гуманітарных спецыяльнасцей, праваабаронцаў, даследчыц і даследчыкаў, журналістаў і журналістак. Узроставае абмежаванне — да 30 гадоў. Веданне англійскай мовы — B1.

Што будзе на курсе: 

  • якія знешнія і ўнутраныя фактары ўплываюць на палітычныя транзіты або іх адсутнасць;
  • што можа забяспечваць або тармазіць развіццё дэмакратыі;
  • як рэжымы выкарыстоўваюць інструменты зваротнай сувязі з грамадзянамі ў сваіх інтарэсах;
  • чаму аўтарытарныя суды і парламенты — не проста дэкарацыі;
  • як дасягнуць сумленных выбараў у постаўтарытарных краінах.

Спікеры: 

  • Міхаэль Рохліц, PhD, прафесар, Oxford University;
  • Ганна Чапман, PhD, прафесарка, University of Oklahoma;
  • Маргарыта Завадская, PhD, Finnish Institute of Int. Affairs,University of Helsinki;
  • Леся Руднік, дактарантка Карлстадскага ўніверсітэта, дырэктарка Цэнтра новых ідэй;
  • Стас Гарэлік, PhD, Цэнтр новых ідэй.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

Кампус палітычнай навукі

28 кастрычніка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяАнлайн-курс «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць