Анлайн-трэнінг «Бяспека ва ўмовах экстрэмізму»
4 кастрычніка ў 19.00 (па беларускім часе) Human Constanta запрашае на анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы. Паразважаем, як засцерагчы сябе ў свеце лічбавага аўтарытарызму і «экстрэмісцкага» заканадаўства.
Дэдлайн падачы заявак: 1 кастрычніка 2023 года.
Што вас чакае на трэнінгу:
- Тлумачэнне тэрміну лічбавага аўтарытарызму: якія механізмы выкарыстоўваюцца для кантролю і маніторынгу грамадзян_ак;
- «Экстрэмісцкае» заканадаўства ў дзеянні: якім чынам яно прымяняецца як інструмент рэпрэсій у Беларусі;
- Абарона ад пераследу: практычныя крокі для павышэння ўзроўню сваёй кібер-бяспекі і ананімнасці ў лічбавым свеце.
Далучайцеся, каб здабыць веды, навыкі і практычныя парады па лічбавай бяспецы ў эпоху «экстрэмізму» і лічбавай цэнзуры.
Калі
4 кастрычніка, 19:00 па Менску. Працягласць: 1,5 гадзіны
Рэгістрацыя абавязковая.
Зарэгістравацца
26 верасня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяАнлайн-трэнінг «Бяспека ва ўмовах экстрэмізму»