Анлайн-трэнінг па стварэнню інфаграфікі, інтэрактыўных мапаў і ілюстрацый
Калі: 18 снежня 2022 года, 12:00 па Мінску.
Дзе: анлайн, ZOOM.
Працягласць трэнінгу: 4 гадзіны.
На трэнінгу Вітаўта Рудніка «Замест тысячы словаў альбо як ператвараць лічбы і факты ў прываблівую інфаграфіку, інтэрактыўныя мапы, ілюстрацыі, тэсты і гульні» вы навучыцеся рэчам, якія дазволяць рабіць журналісцкія матэрыялы візуальна прываблівымі і яшчэ больш карыснымі для аўдыторыі.
Вы навучыцеся:
- карыстацца простымі і бясплатнымі сэрвісамі для стварэння інфаграфікі (GoogleSheets, Datawrapper, Flourish, Infogram, Data Gif Maker і інш);
- пераўтвараць статычныя фота ў інтэрактыўныя ілюстрацыі (засвойваем Juxtapose, Flourish, Interacty, Genial);
- карыстацца простымі і бясплатнымі сэрвісамі для стварэння інтэрактыўных мапаў (GoogleMaps, Datawrapper, StoryMap, Interacty);
- карыстацца сэрвісамі для стварэння картак, тэстаў, інтэрактыўных гульняў (Interacty, Genial, Fluorish).
Рэгістрацыя
Спасылку на сустрэчу арганізатары дашлюць пасля рэгістрацыі.
Крыніца
Фота на вокладцы: Headway / Unsplash.com
15 снежня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяАнлайн-трэнінг па стварэнню інфаграфікі, інтэрактыўных мапаў і ілюстрацый