Arnis Residency — гэта штогадовая праграма рэзідэнцыі для сучасных мастакоў, якая знаходзіцца недалёка ад Балтыйскага мора ў ф'ёрдзе пад назвай Шлей у Арнісе, самым маленькім горадзе Германіі.
Даты: з 18 верасня па 3 кастрычніка 2022 года.
Для каго
Вітаюцца заяўкі ад творцаў, якія займаюцца перформансам, кіно, жывапісам, скульптурай, інсталяцыямі, фатаграфіяй, літаратурай, гукам, новымі медыя.
Програма прадастаўляе:
- пражыванне;
- харчаванне;
- паездкі на ветразі і купанне ў Шлеі на працягу двух тыдняў;
- аплата праезду ў памеры 150 еўра;
- асабістыя кансультацыі;
- сустрэчы з мясцовымі жыхарамі.
Як падаць заяўку
Арганізатары чакаюць на англійскай мове адзін PDF-файл (не больш за 15 МБ) з:
- кароткім апісаннем вашай творчай практыкі і канкрэтнай працоўнай прапановай для рэзідэнцыі Арніс;
- CV і інфармацыю ці выявы вашых папярэдніх прац (калі ў вас ёсць свой сайт, таксама дадайце спасылку ў заяўцы).
Файл трэба даслаць у наступнай форме: «Імя Прозвішча_Arnis Residency 2022»
Дэдлайн для заявак: 25 ліпеня 2022 года.
Адабраныя кандыдаты атрымаюць паведамленні ў хуткім часе.
Заяўкі дасылаць на адрас: arnisresidency@gmail.com
Фота на галоўнай: arnisresidency.de