Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Future Unconference 2024 для абмеркавання таго, як змяніць сябе, каб змяніць Беларусь. Івэнт пройдзе 23 лістапада ў Варшаве.
Калі: 23 лістапада 2024 года, з 13:30 да 18:30.
Belarus Future Unconference 2024 збярэ грамадскіх актывістак і актывістаў, сацыяльных прадпрымальніц і прадпрымальнікаў, журналістак і журналістаў, а таксама іншых неабыякавых асобаў для таго, каб абмеркаваць новае бачанне грамадскага сектара і яго ролю ў будучыні краіны.
Палова антыканферэнцыі пройдзе ў фармаце паралельных дыскусій World Cafe. Падчас кожнай з іх удзельніцы і ўдзельнікі будуць абмяркоўваць адну са сфераў грамадскага сектару: якая ейная роля цяпер, якой яна павінна быць і што гэтага неабходна.
Тут знойдзеце імёны спікерак і спікераў.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт