Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

З 14 верасня да 14 кастрычніка iдзе прём заявак ад беларускіх кінематаграфістаў. Вы можаце даслаць свой ігравы, дакументальны альбо анімацыйны фільм. Змагацца за «Чырвоныя верасы’24» будуць стужкі 2021 і 2022 гадоў, знятыя беларусамі як у краіне, гэтак і за мяжою.

Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас»
Фота: Unsplash

Дэдлайн: 14 кастрычніка 2023 года

Намінавацца на «Чырвоны верас’24» могуць каротка- і поўнаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы. Журы будзе адбіраць найлепшых у 13 намінацыях.

Падаваць заяўку могуць праваўладальнікі карціны ці ўпаўнаважаныя ад іх асобы.

«Чырвоны верас» прымае да ўдзелу фільмы, прэм’ера якіх адбылася ў 2021 і 2022 гадах на тэрыторыі Беларусі ці за мяжой альбо на онлайн-платформах. Фільмы, створаныя ў гэты час, але не дэманстраваныя публічна, таксама могуць быць намінаваныя на Прэмію.

Журы не разглядае стужак, знятых з удзелам дзяржаўных сродкаў рэжымаў Беларусі ці Расеі.

Падаць заяўку 

Падзяліцца:

redheatheraward.com

14 верасня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыБеларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць