Беларускі ПЭН шукае SMM-спецыяліст/ку
Вакансія для тых, у каго ёсць навыкі вядзення сайта і сацсетак. Поўны працоўны дзень, графік працы – гнуткі, магчымасць гібрыднай працы. Пачатак працы – красавік 2024 (прыём справаў і онбордынг – другая палова сакавіка).
Дэдлайн: 6 сакавіка 2024 года
Патрабаванні:
- добрае веданне беларускай мовы, пісьменнасць;
- здольнасці працаваць у рэжыме шматзадачнасці, арганізаванасць, увага да дэталяў;
- разуменне сучаснага культурнага кантэксту і цікавасць да беларускай літаратуры;
- высокі ўзровень адказнасці, стрэсаўстойлівасці, ініцыятыўнасці, праца з камандай;
- досвед працы з сацсеткамі: Facebook, Instagram, Telegram, Youtube;
- досвед працы з графічнымі рэдактарамі Canva pro і Figma. Праца з іншымі графічнымі рэдактарамі будзе дадатковым плюсам;
- досвед працы з рэкламным кабінетам Meta і разуменне наладак таргетавання рэкламы;
- навыкі працы ў Word Press і MailChimp, а таксама ў відэамантажы будуць плюсам;
- уменне дамаўляцца з іншымі арганізацыямі/паблікамі/каналамі на крос-публікацыі
Валоданне польскай і англійскай мовай вітаецца.
Абавязкі:
- вядзенне сайта і сацсетак Беларускага ПЭНа (Facebook, Instagram, Telegram);
- камунікацыя са СМІ, у тым ліку з крыніцамі, прызнанымі «экстрэмісцкімі»;
- стварэнне/апрацоўка кантэнту і адаптацыя яго да розных пляцовак інфармацыі, падрыхтоўка публікацый і іх прасоўванне;
- распрацоўка кантэнт-плана;
- распрацоўка суправаджальных візуальных матэрыялаў;
- шчыльная супраца з камандай;
- удзел у распрацоўцы камунікацыйнай палітыкі і творчага кірунку.
Умовы працы:
- утульны олдскульны працоўны офіс у цэнтры Варшавы;
- незвычайныя праекты;
- творчы калектыў;
- цікавыя знаёмствы з дзеячамі культуры і літаратарамі Беларусі (і не толькі).
CV і матывацыйны ліст дасылайце да 6 сакавіка на info@penbelarus.org з пазнакай «SMM».
Дасылаючы свой ліст, вы даяце згоду на апрацоўку вашых персанальных дадзеных у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці Беларускага ПЭНа.
29 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііБеларускі ПЭН шукае SMM-спецыяліст/ку