Bellingcat запрашае ў каманду рэдактара

Bellingcat шукае ў сваю каманду дасведчанага рэдактара. Гэта пасада з вялікай адказнасцю, дзе адабраны кандыдат будзе замаўляць, рэдагаваць і публікаваць важныя гісторыі і расследаванні, якія стварыў калектыў Bellingcat і, часам, пазаштатныя аўтары. Пажадана поўнае прафесійнае валоданне англійскай мовай. Валоданне іншымі мовамі вітаецца.

Bellingcat запрашае ў каманду рэдактара
Ілюстрацыя: Bellingcat у Facebook

Дэдлайн падачы рэзюмэ: 7 траўня 2023 года.

Bellingcat – гэта незалежны калектыў міжнародных даследчыкаў, грамадзянскіх журналістаў, якія вядуць расследаванні праз адкрытыя крыніцы і сацыяльныя сеткі для вывучэння канфліктаў, выкрыцця карупцыі, злачынстваў і дэзынфармацыі, выяўленню экстрэмісцкіх груп і іншае.

Супольнасць Bellingcat, якая складаецца з супрацоўнікаў і валанцёраў па ўсім свеце, у сваёй працы спалучае тэхналогіі, судова-медыцынскія даследаванні, журналістыку і прасоўванне справядлівасці і адказнасці.

Каго шукае Bellingcat

У ідэальнага кандыдата на пасаду рэдактара ёсць доказны досвед працы ў якасці рэдактара і досвед у галіне даследаванняў адкрытых крыніц і/або журналісцкіх расследаванняў.

Гэты чалавек з энтузіязмам працуеце ў міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі, якая выкарыстоўвае агульнадаступныя дадзеныя і аналіз адкрытых зыходных кодаў, каб даследаваць розныя тэмы, якія ўяўляюць грамадскі інтарэс і спрыяюць празрыстасці.

Абавязкі рэдактара:

  • замаўленне і рэдагаванне гучных гісторый і расследаванняў;
  • захаванне строгіх рэдакцыйных стандартаў Bellingcat;
  • складанне і публікацыя гісторый у сістэмах CMS Bellingcat;
  • цесная супраца з іншымі рэдактарамі Bellingcat для распрацоўкі новых магчымасцяў і платформ для ўзаемадзеяння з аўдыторыяй (рассылкі, падкасты, сацыяльныя сеткі і г.д.);
  • цесная супраца з даследчыкамі Bellingcat для распрацоўкі гісторый, прапанова рэкамендацый, калі патрабуецца, і прагляду іх да публікацыі і іншыя.

Патрабаванні да рэдактара:

  • не менш за пяць гадоў досведу працы рэдактарам;
  • досвед правядзення даследаванняў з адкрытым зыходным кодам або рэдагавання артыкулаў са значнымі кампанентамі з адкрытым зыходным кодам;
  • досвед працы ў буйных, часта юрыдычна адчувальных і гучных расследаваннях;
  • моцныя навыкі праверкі фактаў, пільнасць да дэталяў і адпавяданне бездакорным журналісцкім стандартам;
  • досвед афармлення і публікацыі тэкстаў у сістэмах CMS, у тым ліку падборка фота;
  • добрае веданне лічбавай бяспекі;
  • спакой пад ціскам і здольнасць працы ў сціснутыя тэрміны;
  • пажадана поўнае прафесійнае валоданне англійскай мовы;
  • свабоднае валоданне іншымі мовамі карысна, але не абавязкова.

Падрабязней пра ўмовы працы

Што прапануе Bellingcat

Bellingcat глядзіць на вынікі, а не на працоўны час.

Пазіцыя рэдактара прадугледжвае першапачатковы гадавы кантракта (тры месяцы выпрабавальнага тэрміну з магчымасцю падаўжэння або бестэрміновага кантракта ў залежнасці ад дамоўленасці).

Дыяпазон заробкаў знаходзіцца ў рамках некамерцыйнага сектара і складае ад 47 000 да 49 500 еўра ў год брута ў залежнасці ад досведу.

Супрацоўніку даецца 25 дзён аплочванага водпуску ў год, гарантыю захавання 70% заработнай платы ў выпадку працяглай хваробы, гадавы бюджэт на асабістае развіццё.

Як падаць заяўку на вакансію

Bellingcat вітае і цэніць новыя перспектывы і жыццёвы досвед. Усе кваліфікаваныя кандыдаты будуць разгледжаны незалежна ад расы, колеру скуры, паходжання, рэлігіі, узросту, полу або сэксуальнай арыентацыі. Ваша фармальная адукацыя менш важная для нас, чым ваш папярэдні досвед у гэтай галіне.

Калі ласка, падайце заяўку, якая ўключае рэзюмэ, суправаджальны ліст з тлумачэннем вашай прыдатнасці да гэтай ролі і тры прыклады артыкулаў, якія вы рэдагавалі, на jobs@bellingcat.com.

Калі ласка, таксама адзначце вакансію, на якую вы прэтэндуеце, у тэме вашага электроннага ліста.

Перад падачай заяўкі вы можаце прайсці тэст «Ці возьмуць вас у Belliengcat», які падрыхтаваў наш праект «Соль». Дарэчы, Хрыста Грозеў набраў у ім 9 з 10 балаў!
Падзяліцца:

Крыніца: bellingcat.com

19 красавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііBellingcat запрашае ў каманду рэдактара

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць