Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Каманда шукае SMM-спецыяліста/спецыялістку для кіравання каналамі ў сацыяльных сетках. Гэта важная роля ў рэдакцыі, якая патрабуе разумення навінавай павесткі, аператыўнасці, адказнасці і крэатыўнасці. Важна: праца будзе адбывацца ў выходныя дні.
Абавязкі:
• Апрацоўка і стварэнне якаснага кантэнту (тэкст, фота, відэа) для платформаў Facebook, Instagram, Telegram, Аднакласнікі.
• Узаемадзеянне з аўдыторыяй, стымуляванне абмеркаванняў і адказы на каментары.
• Аналіз статыстычных дадзеных і справаздачнасць.
Чаго чакаюць ад вас:
• Вопыт працы ў SMM і разуменне асноўных прынцыпаў працы сацыяльных сетак.
• Вопыт працы ў СМІ вітаецца, але магчымыя варыянты.
• Высокі ўзровень граматнасці (руская і беларуская мовы).
• Навыкі працы з фота- і відэарэдактарамі.
• Кандыдат мае ўяўленне пра кантэнт, які публікуецца ў сацыяльных сетках BGmedia, і гатовы падтрымліваць стандарт і адпаведнасць стылю.
Калі ў вас няма перашкод для працы ў медыя, рэсурсы якога прызнаны экстрэмісцкімі, вы жывяце ў Польшчы або Літве і гатовы далучыцца да каманды, унесці свой уклад у развіццё праектаў BGmedia ў сацыяльных медыя, дашліце сваё рэзюмэ на bgmedia.site@gmail.com.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт