Бясплатны анлайн-курс «Дызайн звыклых медыя: эфектыўнае выкарыстанне графікі і UX/UI»

Практычны курс для медыяспецыялістаў, якія хочуць асвоіць навыкі графічнага і UX/UI-дызайну каб палепшыць візуальны складнік ствараемага кантэнту і вывесці свае работы на новы ўзровень. Курс распрацаваны заснавальнікамі крэатыўнага агенцтва XLNT.AGENCY пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Дэдлайн падачы заявак: 6 кастрычніка 2024 года

Што ў праграме:

  • праца ў Figma: інструменты для стварэння макетаў і прататыпаў;
  • распрацоўка візуальнага стылю: шрыфты і колеры для стварэння адзінага візуальнага брэнда;
  • медыякіты і шаблоны: распрацоўка эфектыўных шаблонаў для навін і сацыяльных сетак, а таксама медыякіты рэкламных кампаній;
  • актуальныя трэнды, якія прыцягваюць увагу аўдыторыі.

Курс будзе праходзіць анлайн (Zoom) з 15 кастрычніка да 5 лістапада 2024 года.

РЭГІСТРАЦЫЯ ТУТ

Падзяліцца:

Беларуская асацыяцыя журналістаў

30 верасня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяБясплатны анлайн-курс «Дызайн звыклых медыя: эфектыўнае выкарыстанне графікі і UX/UI»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць