CatchLight Global Fellowship для стваральнікаў візуальнага кантэнта

Спецыялісты па візуальным сторытэлінгу могуць падаць заяўку на стыпендыю CatchLight Global Fellowship. Яна састаўляе 30 000 долараў ЗША.

CatchLight Global Fellowship для стваральнікаў візуальнага кантэнта
Скрыншот з сайта арганізатара

Дэдлайн заявак: 14 снежня 2024 года

CatchLight разам з MPB.com арганізоўваюць праграму-інкубатар CatchLight Global Fellowship.

Праграма разлічана на 12 месяцаў. Таксама стыпендыяты будуць запрошаныя на штогадовы саміт CatchLight Visual Storytelling у Сан-Францыска, Каліфорнія. Ён пройдзе вясной 2025 года.

Што атрымаюць удзельнікі:

  • грошы: 30 000 долараў ЗША;
  • патэнцыйны доступ да дадатковага фінансавання ў будучыні праз CatchLight Impact Fund;
  • аплачаны праезд і пражыванне на саміце CatchLight Visual Storytelling Summit 2025;
  • падтрымку з боку супрацоўнікаў CatchLight і іх пашыранай сеткі;
  • супольнасць стыпендыятаў-аднадумцаў і прафесіяналаў з магчымасцямі для ментарства, навучання і выступаў.

Падаць заяўку

Пераклад на беларускую: Прэс-клуб

Падзяліцца:

Прэс-клуб

14 лістапада 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыCatchLight Global Fellowship для стваральнікаў візуальнага кантэнта

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць