Часовы прытулак для журналістаў у Лейпцыгу

Праграма Journalists-in-Residence прапануе часовы прытулак журналістам, якія сутыкаюцца з пераследамі ў выніку сваёй працы.

Праграма доўжыцца ад 3 да 6 месяцаў і ўключае пражыванне ў Лейпцыгу, штомесячную стыпендыю і пакрывае выдаткі на візу, медыцынскую страхоўку і навучанне лічбавай бяспекі. Таксама можа пакрываць выдаткі на праезд, псіхалагічнае кансультаванне і прафесійныя трэнінгі.

Журналісты атрымліваюць магчымасць адпачыць і аднавіць сілы ў бяспечным і адасобленым месцы, а таксама прадоўжыць сваю журналісцкую працу ў зручным для іх тэмпе і выкарыстоўваць час у Лейпцыгу для наладжвання сувязей і пошуку падтрымкі.

Крытэрыі адпаведнасці
Для ўдзелу ў праграме JiR  неабходна:

  • Быць законным рэзідэнтам дзяржавы-члена Еўрапейскага Саюза або краіны-кандыдата, дзяржавы-члена Савета Еўропы або рэзідэнтам Беларусі ці Расіі.
  • Мець сапраўдны пашпарт
  • Падаць не менш за дзве рэкамендацыі ад аўтарытэтных арганізацый па правах чалавека ці СМІ, якія пацвярджаюць не менш за 3 гады журналісцкай працы і сітуацыі пагроз, з якімі яны сутыкнуліся ў выніку сваёй журналісцкай дзейнасці.
  • Мець пацверджаныя веды ангельскай, нямецкай ці рускай мовы (не ніжэй за ўзровень А2)

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

20 жніўня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыЧасовы прытулак для журналістаў у Лейпцыгу

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць