Create Culture Group шукае SMM-менеджар_ку

Трэба будзе ствараць і ўвасабляць канцэпцыі сацыяльных медыя-кампаній арганізацыі ў Instagram, Facebook і Telegram і адказваць за ўсё – ад распрацоўкі стратэгіі да аналізу эфектыўнасці.

Create Culture Group шукае SMM-менеджар_ку
Ілюстрацыя: CreateCulture Group у Facebook

Задачы:

  • распрацоўка кантэнт-плана для сацыяльных медыя, які ўключае графік публікацый, тэмы, тыпы кантэнту і іншае;
  • стварэнне якаснага і арыгінальнага кантэнту для акаўнтаў @createculture.group і @createculture.space;
  • павелічэнне аўдыторыі і падтрыманне актыўных зносін з ёй;
  • стварэнне і настройка рэкламных кампаній, іх маніторынг і аптымізацыя;
  • аналіз эфектыўнасці медыя-кампаній, рэгулярнае ўнясенне змен у адпаведнасці з вынікамі аналізу;
  • стварэнне справаздач аб праведзенай працы;
  • маніторынг і аналіз трэндаў у сацыяльных медыя;
  • пошук новых ідэй і магчымасцяў для паляпшэння нашай стратэгіі.

Табе падыдзе гэтая праца, калі ты жывеш у Вільні і ў цябе ёсць:

  • скілы адкладзенага посцінга і таргетынга;
  • ВНЖ;
  • веданне беларускай і англійскай моў;
  • не менш за 2 гады досвелу працы ў якасці SMM менеджар_кі ў творчай сферы;
  • разуменне, што такое сторытэлінг і таргетынг, уменне рабіць класныя reels;
  • крэатыўны падыход да рашэння задач, уменне працаваць у камандзе і прытрымлівацца дэдлайнаў;
  • вопыт працы з інструментамі аналітыкі сацыяльных сетак;
  • жаданне вучыцца і развівацца разам з камандай.

Прапануюць:

  • працу ў дружнай камандзе ў самым цэнтры Вільні;
  • магчымасць прафесійнага росту і развіцця;
  • гнуткі графік працы, 75% занятасці.

Падрабязнасці на сумоўі.

Адгукнуцца на вакансію

Падзяліцца:

Крыніца: createculture.grou

18 жніўня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііCreate Culture Group шукае SMM-менеджар_ку

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць