Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэмія Ежы Гедройця — гэта найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.
Калі: 15 лістапада 2025 года
Цырымонія пройдзе ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску (Польшча).
У рамках цырымоніі таксама адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэатаў і лаўрэатак прэміі «Голас пакалення свабоды» і прэзентацыя зборніка. Удзельнікі падзеі падзеляцца асабістымі гісторыямі, досведам эміграцыі і працягу сваёй творчай, журналісцкай і праваабарончай дзейнасці ў выгнанні. Будзе магчымасць пачуць жывы голас пакалення, якое не страціла веру ў каштоўнасці свабоды і годнасці.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт