Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
DIG Awards – штогадовы конкурс, які адзначае лепшыя журналісцкія працы пра расследаванні ў фарматах відэа і аўдыё. Каманда журы вітае працы, якія ўздымаюць актуальныя сацыяльныя, эканамічныя, тэхналагічныя, палітычныя і экалагічныя праблемы.
Дэдлайн падачы заявак: 15 чэрвеня (відэа і аўдыё) і 15 ліпеня 2023 года (DIG Pitch).
Лепшыя аўтары атрымаюць узнагароду DIG Awards 2023 падчас фестывалю DIG, які пройдзе ў італьянскім горадзе Модэна з 21 па 24 верасня 2023 года.
Ацэньваць конкурсныя працы будзе міжнародная каманда вядучых журналістаў і вяшчальных кампаній.
На конкурс відэа прымаюцца працы, якія створаны або апублікаваныя з 1 чэвреня 2022 года да 1 чэрвеня 2023 года. Відэа павінна суправаджацца субтытрамі на англійскай мове. Магчыма падаць на конкурс працу, якая яшчэ не публікавалася.
Конкурсныя намінацыі:
Працэс падачы заяўкі для відэа адбываецца выключна праз платформу FilmFreeway, доступ да якой можна атрымаць па спасылцы.
Плата за ўдзел складае 20 еўра.
У гэтую намінацыю прымаюцца падкасты, аўдыядрамы і радыёшоу, якія асвятляюць актуальныя міжнародныя гісторыі праз расследаванні і арыгінальныя рэпартажы.
Удзел у гэтай намінацыі бясплатны. Прымаюцца апублікаваныя і неапублікаваныя аўдыёпраекты на італьянскай, англійскай і французскай мовах.
Гэтая катэгорыя для расследаванняў або відэарэпартажаў, якія знаходзяцца на стадыі распрацоўкі або вытворчасці і арыентаваны на пытанні міжнароднага значэння. Кожная каманда-ўдзельнік можа падаць не больш за 2 праекты.
Фіналісты прадставяць свой праект перад журы і аўдыторыяй падчас публічнага пітчынгу ў рамках фестывалю DIG 2023 у Модэне.
Хаця б адзін прадстаўнік каманды праекта-фіналіста павінен прысутнічаць асабіста ў сесіі DIG Pitch у Модэне. Немагчыма прысутнічаць на пітчынгу дыстанцыйна. Прэзентацыя павінна быць на англійскай мове і заняць не больш за 5 хвілін. Для паказу відэа-тызера даецца 3 хвіліны.
Каманда-пераможца DIG Pitch Award атрымае падтрымку на развіццё праекту ў памеры да 15 000 еўра.
DIG Awards арганізавана праз DIG Documentari Inchieste Giornalismi – ETS – некамерцыйную асацыяцыю, якая падтрымлівае расследавальніцкую журналістыку ў Італіі і па ўсім свеце. З 2015 года яна аб’ядноўвае тысячы журналістаў, кінематаграфістаў, рэжысёраў і прадзюсараў.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт