Двухмоўная стажыроўка ў Deutsche Welle

Deutsche Welle запрашае кандытатаў з усяго свету. Стажыроўка аплачваецца і доўжыцца 18 месяцаў, пачатак са студзеня 2025 года.

Двухмоўная стажыроўка ў Deutsche Welle
Фота: dw.com

Дэдлайн падачы заявак: 27 лістапада 2023 года.

DW прымае заяўкі на Volontariat, праграму навучання мультымедыйнай журналістыцы для маладых людзей з усяго свету. У яе ўваходзяць майстар-класы і семінары, а таксама праца ў розных рэдакцыях і карпунктах DW.

Што трэба ведаць пра журналісцкую стажыроўку DW:

Праграма ахоплівае спектр навыкаў, неабходных журналісту будучыні: тэлевізійнае мадэраванне, мультымедыйнае апавяданне, журналістыка дадзеных, сацыяльныя сеткі і віртуальная рэальнасць.

Калі: стажыроўка пачнецца ў студзені 2025 года і скончыцца ў чэрвені 2026 года.

Дзе: на семінарах, майстар-класах і ў рэдакцыях ці карэспандэнцкіх бюро DW ў Вашынгтоне і Брусэлі. Стажоры DW удзельнічаюць у доўгатэрміновых інавацыйных міжнародных праектах. Пасля стажыроўкі часта працягваюць працаваць у DW.

Патрабаванні:

Выдатнае веданне англійскай мовы (C1/C2) і добрае веданне нямецкай (B1/B2).
Універсітэцкая або вышэйшая адукацыя.
Досвед працы ў журналістыцы або трэба быць захопленымі пераходам на журналістыку з права, эканомікі, навукі або тэхналогій/ІТ.
Запрашаюць экспертаў з розных дысцыплін.
Шукаюць адкрытых людзей, поўных творчых ідэй і ў стане самастойна думаць і развіваць уласныя ідэі.

Падавацца можна тут

Працэс падачы заявак Deutsche Welle складаецца з некалькіх этапаў. У апошнім туры камісія выбірае 12 журналістаў. У склад камітэта ўваходзяць генеральны дырэктар DW, праграмны дырэктар DW, галоўны рэдактар DW і вядомыя журналісты DW.

 Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам

Падзяліцца:

Крыніца: akademie.dw.com

5 лістапада 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiСтажыроўкіДвухмоўная стажыроўка ў Deutsche Welle

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць