Еўрарадыё шукае вядучага-рэдактара для TikTok

Рэдакцыя Еўрарадыё запрашае ў сваю каманду вядучага-рэдактара для TikTok. Кандыдату могуць прапанаваць няпоўную ці поўную занятасць.

Еўрарадыё шукае вядучага-рэдактара для TikTok
Ілюстрацыя: Euroradio ў Facebook

Што трэба рабіць:

  • цалкам весці TikTok-акаўнтаў Еўрарадыё;
  • шукаць навіны і інфанагоды;
  • упакоўваць навіны ў фарматы TikTok;
  • здымаць ролікі ў фармаце «гаворачая галава» (і не толькі);
  • рабіць мантаж ролікаў (разам з камандай рэдакцыі);
  • адсочваць вынікі і вылучаць гіпотэзы па іх паляпшэнні.

Што трэба ўмець:

  • мець досвед у журналістыцы ад 1 года;
  • ведаць асноўныя трэндаў TikTok;
  • базава ведаць відэарэдактары;
  • хутка арыентавацца ў плыні навінаў;
  • прыгожа фармуляваць і выразна казаць (не абавязкова дыктарскім тонам);
  • мець добры ўзровень беларускай мовы.

Бонусы: прыемны калектыў, зараджаны на поспех і перамогу, заробак.

Калі цікава вакансія – запоўніце гэтую гугл-форму.

Падзяліцца:

24 мая 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііЕўрарадыё шукае вядучага-рэдактара для TikTok

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць