Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё, калі вы хочаце, каб пра вашую арганізацыю дазналася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, і, нарэшце, калі ў вас ёсць жаданне правесці самую нестандартную і запамінальную піяр-кампанію і заняць прывабнае месца ў беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў, — далучайцеся да курса «Эфектыўныя прэс-службы».
ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:
Падчас курса кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект (медыястратэгію кампаніі), зарыентаваны на патрэбы сваёй арганізацыі.
Пасля курсу «Эфектыўныя прэс-службы» вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і быць больш папулярнымі ў беларускім грамадстве.
ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:
Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.
АПІСАННЕ КУРСА:
Курс «Эфектыўныя прэс-службы» распачнецца 23.09.2017 і завершыцца 25.11.2017.
Складаецца з васьмі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежнага трэнера.
Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах.
Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца ад сябраў ГА “БАЖ” па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай PR) да 19.09.2017.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт