Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Еўрапейская федэрацыя журналістаў запрашае прыняць удзел у неканферэнцыі «Стварэнне еўрапейскага дапаможніка па медыяпісьменнасці для рэдакцый», якая пройдзе ў Брусэлі 6 лістапада 2018 года.
Еўрапейская федэрацыя журналістаў прымае ўдзел у новым праекце пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі, сумесна з Глабальнай сеткай рэдактараў (GEN вядучы партнёр), Асацыяцыяй выдаўцоў Партугаліі (APImpressa) і Форумам журналістаў і СМІ FJUM.
Праект накіраваны на аднаўленне даверу да рэдакцый і прасоўванне медыяпісьменнасці. Гэта будзе дасягнута за кошт шэрагу «неканференцый» — канферэнцый з вялікай доляй гнуткасці, на якіх адбываецца шэраг дэбатаў адпаведна патрэбам і запытам удзельнікаў мерапрыемства.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.
ЕФЖ адказвае за правядзенне другой неканферэнцыі, якая адбудзецца 6 лістапада 2018 года ў Брусэлі. Як журналісты ўзаемадзейнічаюць з карыстальнікамі медыя-кантэнту, як яны могуць дапамагчы спыніць распаўсюд дэзінфармацыі і якія інструменты могуць дапамагчы ім у гэтым? Вынікі гэтай сустрэчы лягуць у аснову распрацоўкі дапаможніка па медыяпісьменнасці, якімі будуць карыстацца рэдакцыі па ўсёй Еўропе.
РЭГІСТРАЦЫЯ
З -за абмежаванай колькасці месцаў арганізатары просяць зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://www.surveymonkey.com/r/3KXSLGX
Сакратарыят пакідае за сабой права адбору ўдзельнікаў. Будуць абраныя толькі прафесіяналы, якія маюць вопыт/цікавасць да пытанняў медыяпісьменнасці.
Апошні тэрмін рэгістрацыі — 1 кастрычніка 2018.
Працоўная мова — англійская
Выдаткі на праезд і пражыванне будуць кампенсаваныя.
Крыніца: Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт