«Экадом» шукае PR-менеджар_ку

Пазіцыя PR-менеджар_кі прадугледжвае публічнасць. Варта ведаць, што  экалагічная арганізацыя «Экадом» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі.

«Экадом» шукае PR-менеджар_ку
Photo by Osama Khan on Unsplash

Дэдлайн падачы CV: 25 сакавіка

Абавязкі:

  • перагляд/адаптацыя да сучасных умоваў і рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі, пры неабходнасці стварэнне новай PR-стратэгіі, аналіз эфектыўнасці яе рэалізацыі;
  • распрацоўка і каардынацыя інфармацыйных кампаній у рамках праектаў;
  • падрыхтоўка прэс-рэлізаў, распаўсюд інфармацыі;
  • напісанне/размяшчэнне артыкулаў на сайце;
  • генерацыя ідэй і фарматаў па супрацы з інфлуэнсер_камі, партнерскімі арганізацыямі і ініцыятывамі;
  • падтрыманне і кантроль візуальнай і камунікацыйнай ідэнтычнасці;
  • удзел у распрацоўцы штотыднёвага кантэнт-плана для сацыяльных сетак арганізацыі (разам з smm-спецыялісткай);
  • штомесячны маніторынг і аналіз узгадванняў арганізацыі ў СМІ і сацыяльных сетках, рэагаванне на інфармацыйныя нагоды;
  • падрыхтоўка штогадовых справаздач.

Патрабаванні: 

  • досвед працы ў сферы камунікацый, PR, SMM не менш за 2 гады;
  • разуменне прынцыпаў стратэгічных камунікацый і працы з рознымі аўдыторыямі;
  • выдатныя пісьмовыя і вусныя камунікатыўныя навыкі на беларускай і рускай мовах;
  • навыкі планавання, каардынацыі і працы з некалькімі задачамі адначасова, досвед у кіраванні невялікай камандай (пазіцыя прадугледжвае супрацу з smm-спецыялісткай, а таксама час ад часу з падрадчыкамі);
  • базавыя навыкі аналізу эфектыўнасці камунікацый (SMM, PR, ахопы);
  • высокі ўзровень самаарганізацыі і адказнасці;
  • досвед працы з WordPress, Google Analytics, Canva, Figma, Google Docs, Zoom або гатоўнасць навучыцца;
  • веданне англійскай мовы на працоўным узроўні (вусна і пісьмова) з’яўляецца перавагай.

Што прапануюць: 

  • праца на 0,65 стаўкі (да 26 гадзін на тыдзень);
  • сэрвісны кантракт з літоўскай арганізацыяй;
  • старт працы з 1 красавіка 2026;
  • заробак 1000 EUR брута з магчымасцю павялічэння занятасці ў залежнасці ад роста колькасці праектаў;
  • выпрабавальны тэрмін 1 месяц.

CV і матывацыйны ліст дасылаць на адрас ecohome.by@gmail.com з тэмай ліста “Вакансія_PR”.

Падзяліцца:

16 сакавіка 2026 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансіі«Экадом» шукае PR-менеджар_ку

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць