Экспрэс-курс «Сам сабе SMM»

Навучальная праграма #ArtPowerBelarus запрашае на адкрыты экспрэс-курс «Сам сабе SMM». Яго правядзе спецыяліст па медыйнай камунікацыі Раман Абрамчук.

Экспрэс-курс «Сам сабе SMM»
Ілюстрацыя з соцсетак Беларускай рады культуры

Калі: 10 траўня, 17:00 (Варшава) / 18:00 (Мінск, Вільня)

Лекцыя пройдзе ў Zoom і будзе доўжыцца тры гадзіны. Падчас лекцыі вы даведаецеся пра:

  • асаблівасці працы розных сацыяльных сетак і месенджараў;
  • найлепшыя практыкі стварэння эфектыўных публікацый у розных фарматах;
  • танальнасць камунікацыі і як яе правільна выбіраць у залежнасці ад сеткі, кантэксту, аўдыторыі;
  • сторытэлінг і яго элементы, якімі можна эфектыўна карыстацца ў сацсетках.

Вы навучыцеся:

  • самастойна ствараць паблікі і рабіць іх эфектыўнымі;
  • знаходзіць інфанагоды для пастоў у моманты, калі посціць, здаецца, няма чаго;
  • размаўляць з падпісантамі на зразумелай ім мове.

Далучыцца да лекцыі ў Zoom

Падзяліцца:

9 мая 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяЭкспрэс-курс «Сам сабе SMM»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць