Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Журналісты з 46 краін Еўропы, у тым ліку Беларусі, могуць прыняць удзел у конкурсе.
Дэдлайн падачы заявак: 15 снежня 2023 года.
Журналісты, якія працуюць у Еўропе, і журналісты, якія пішуць для еўрапейскіх медыяарганізацый або блогаў, могуць прадставіць свае працы.
Дасланая праца павінна мець дату публікацыі ў перыяд з 1 снежня 2022 года па 31 снежня 2023 года. Гэта павінен быць менавіта тэкст.
Пяць катэгорый: выдатная рэпартажная праца, інавацыі, рэпартажныя расследаванні, міграцыйная журналістыка і публічны дыскурс.
У гэтым годзе прэмія Innovation Award будзе засяроджана на працах, у якіх дадзеныя выкарыстоўваюцца інавацыйнымі спосабамі, як у журналісцкім працэсе, так і ў канчатковай публікацыі.
Дасылайце свой артыкул на мове арыгінальнай публікацыі. Артыкулы, адабраныя ў лонг-ліст, будуць перакладзены на англійскую мову. Калі ёсць пераклад на ангельскую мову або вы хочаце арганізаваць свой уласны пераклад, не саромейцеся рабіць гэта. Адпраўце пераклад разам з заяўкай.
Калі вы не можаце адправіць уласную працу з-за бяспекі або матэрыяльна-тэхнічных абмежаванняў, нехта іншы можа адправіць яе. Таксама можаце напісаць пра гэта агранізатарам: info@europeanpressprize.com.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт