European Press Prize 2025 прымае заяўкі

Журналісты і журналісткі з 46 краін Еўропы, у тым ліку Беларусі, могуць прыняць удзел у конкурсе.

European Press Prize 2025 прымае заяўкі
Фота: з сайта арганізатара

Дэдлайн заявак: 14 снежня 2024 года

Журналісты, якія працуюць у Еўропе, і журналісты, якія пішуць для еўрапейскіх медыяарганізацый або блогаў, могуць прадставіць свае працы.  Дасланая праца павінна мець дату публікацыі ў перыяд з 1 снежня 2023 года па 31 снежня 2024 года.

Гэта магчымасць стаць лаўрэатамі прэміі European Press Prize і атрымаць узнагароду ў 10 000 еўра. Узнагароджванне пройдзе ў траўні або чэрвені 2025 года.

European Press Prize прысуджаецца ў пяці катэгорыях: выдатны рэпартаж, інавацыі, рэпартаж-расследаванне, міграцыйная журналістыка і публічны дыскурс. Судзейская калегія таксама прысуджае спецыяльны прыз за выдатную журналістыку, якая не адпавядае катэгорыям.

Больш інфармацыі тут

Пераклад на беларускую: Прэс-клуб

Падзяліцца:

Прэс-клуб

1 лістапада 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыEuropean Press Prize 2025 прымае заяўкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць