European Solutions Journalism Summit 2024 у Празе

Еўрапейскі Solutions Journalism саміт адбудзецца напрыканцы верасня ў Празе. Будуць даступныя стыпендыі для ўдзелу.

European Solutions Journalism Summit 2024 у Празе
Ілюстрацыя з сайта transitionsmedia

Калі: саміт пройдзе 27-28 верасня 2024 года ў Празе.

Часта тыя, хто працуе ў галіне журналістыкі рашэнняў, не маюць атачэння, а іх каштоўныя ідэі і інсайты застаюцца з імі. Саміт запрашае да ўдзелу, каб разбураць бар’еры і ўмацоўваць пачуццё прыналежнасці да еўрапейскай супольнасці solution journalism.

Чакаецца, што журналісты і журналісткі збіраюцца не проста як наведвальнікі і наведвальніцы, а як актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы фарміравання будучага журналістыкі. У аснове самміта ляжыць канцэпцыя неканферэнцыі. Не будзе пасіўных групавых дыскусій. Вас чакаюць дынамічныя сесіі, у якіх вы самі з’яўляецеся экспертамі. Гэта прастора для абмену ведамі, дзе кожны голас не проста пачуты, а яго прызнаюць і адзначаюць. Кожны занятак адаптаваны да вашых патрэбаў і інтарэсаў. Гэта магчымасць пакамунікаваць з адзінамыслоўцамі, падзяліцца досведам і супрацоўнічаць для дасягнення пазітыўных змен у вашым кантэксце.

Цэны на ўдзел у European Solutions Journalism Summit хутка будуць аб’яўлены, але для ўдзелу ў саміце будуць даступныя стыпендыі.

Тут адкрыта рэгістрацыя

Пераклад на беларускую мову: Прэс-клуб Беларусь

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

28 мая 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiEuropean Solutions Journalism Summit 2024 у Празе

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць