Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World
XXVIII штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно One World аб правах чалавека пройдзе з 11 па 19 сакавіка 2026 года ў Празе (Чэхія) і ў Бруселі (Бельгія). Фестываль рганізаваны чэшскай некамерцыйнай і няўрадавай арганізацыяй People in Need.
Photo by Markus Spiske on Unsplash
Дэдлайн падачы заявак: 1 верасня 2025 года
Патрабаванні:
- прыняць удзел могуць кінематаграфісты з усяго свету;
- працягласць фільмаў больш за 40 хвілін;
- падаваць можна фільмы, праца над якімі скончана ў 2024–2026 гадах;
- фільмы, знятыя не на англійскай мове, павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове.
Пераможны будуць вызначацца ў сямі намінацыях:
- лепшы фільм міжнароднага конкурсу;
- лепшы рэжысёр міжнароднага конкурсу;
- прэмія журы імя Вацлава Гавэла за фільм, які ўносіць выключны ўклад у абарону правоў чалавека;
- прэмія нацыянальнага конкурсу;
- конкурс імерсіўных фільмаў;
- прыз сімпатый гледачоў;
- прэмія студэнцкага журы;
- прэмія рэгіянальнага журы;
- прыз сімпатый гледачоў фонду Abakus за выключную дыскусію.
Пры адборы ўдзельнікаў камітэт аднолькава арыентуецца як на праваабарончы змест, так і на мастацкую якасць.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ
11 чэрвеня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыФестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World