Фестываль фатаграфіі Raw Photo Fest

Фестываль Raw Photo Fest пройдзе ўвесну 2026 года на востраве Мінорка (Іспанія). Узяць удзел могуць фатографы з усяго свету. Галоўны прыз складае 5 000 еўра.

Фестываль фатаграфіі Raw Photo Fest
Скрыншот з сайта арганізатараў

Дэдлайн: 14 снежня 2025 года

Фестываль пройдзе з 7 па 10 мая 2026 года на востраве Мінорка (Іспанія), які на гэты час ператворыцца ў жывую галерэю, дзе выявы ажываюць на вуліцах, у манастырах, кафэ, прыватных дамах і адкрытых ландшафтах.

Шукаюць фатографаў, чые працы расказваюць сапраўдныя, чалавечыя гісторыі, даследаванне момантаў жыцця, падарожжа па культурах, палітыцы і гісторыі. Няма ніякай адмысловай тэмы, галоўнае — гэта мастацтва апавядання.

Удзел платны: ад 18 да 40 еўра.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

site.picter.com

10 снежня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыФестываль фатаграфіі Raw Photo Fest

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць