Fetisov Journalism Awards 2025 прымае заяўкі

Мэта конкурсу Fetisov Journalism Awards — прызнанне гераізму журналістаў і іх укладу ў прасоўванне агульначалавечых каштоўнасцяў. Тры пераможцы ў кожнай катэгорыі падзеляць грашовы прыз у памеры 130.000 швейцарскіх франкаў. Гэта найбуйнейшая прэмія ў міжнароднай журналістыцы.

Fetisov Journalism Awards 2025 прымае заяўкі
Ілюстрацыя: скрыншот з сайту арганізатараў

Дэдлайн заявак: 15 верасня 2025 года

Катэгорыі конкурсу: 

  • унёсак у справу міру;
  • унёсак у барацьбу за грамадзянскія правы;
  • журналісцкія расследаванні;
  • экалагічная журналістыка.

Прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд паміж 1 чэрвеня 2024 года і 31 траўня 2025 года. Яны павінны суправаджацца перакладам на англійскую мову.

За першае, другое і трэцяе месцы ў кожнай катэгорыі прадугледжаны ўзнагароды ў памеры 100 000, 20 000 і 10 000 швейцарскіх франкаў адпаведна.

Падаваць заяўкі могуць арганізацыі, самі журналісты і журналісткі могуць намінаваць сябе таксама.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

fjawards.com

16 чэрвеня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыFetisov Journalism Awards 2025 прымае заяўкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць