Фінансавая падтрымка стварэння відэакантэнту ад OpenMediaHub

Фінансавая падтрымка стварэння відэакантэнту ад OpenMediaHub

‘Адкрыты конкурс заявак  –  Дваццацігадовыя’

Open Media Hub распачынае чарговы прыём заявак на падтрымку вытворчасці відэасюжэтаў. Мэта праекту – стварыць умовы для журналістаў тэлебачання і анлайн-медыяў у рэгіёне Еўрапейскага партнёрства для вырабу кантэнту, тэматычна звязанага з Еўрапейскім Саюзам альбо двухбаковых стасункаў краін партнёрства з ЕС. Схемай падтрымкі відэавытворчасці могуць скарыстацца журналісты і рэдакцыі ў Алжыры, Арменіі, Беларусі, Егіпце, Грузіі, Іарданіі, Лівіі, Ліване, Малдове, Марока, Палестыне, Тунісе і Украіне.

Акрамя фінансавай падтрымкі, медыя-прафесіяналы могуць скарыстацца практычнымі рэкамендацыямі для вытворчасці і распаўсюду кантэнта на адпаведным узроўні якасці. Агулам, гэтая праграма мае на мэце забяспечыць большую інфармаванасць грамадскасці пра дзеянні і ўплыву Еўрапейскай палітыкі суседства, а таксама пабольшыць цікаўнасць нацыянальнай і мясцовай аўдыторыі ў каштоўнасцях, якія падзяляе ЕС.

Канцэпцыя

Калі ласка, азнаёмцеся з прыкладамі раней вырабленых сюжэтаў па тэме на нашым сайце: https://openmediahub.com/being20/

  • Адрэдагаваная гісторыя хранаметражом 1 хвіліна 45 секунд;
  • Абярыце героя (моладзь 20+ гадоў), альбо гэта можа быць самааповед ад імя журналіста;
  • Абярыце выразныя месцы для здымак інтэрв’ю, альбо мерапрыемства ці сход
  • Распавядзіце: гісторыю героя, аб яго/ яе памкненнях, марах, поспехах, захапленнях…
  • Вы можаце пайсці наступным шляхам: задаваць пытанні ў розных месцах альбо цягам пэўнага мерапрыемства, пакідаючы 30 секунд для кожнага эпізоду, старанна абіраючы час, калі задаеце пытанне, адрозны ракурс здымкі, цэнтраванне кадра альбо напрамак руху камеры, калі вы робіце “здымкі ў руху”. Вы таксама можаце паспрабаваць абраць адну тэму – і разгледзець розныя яе аспекты.
  • Пакіньце 20-секундныя “ўводзіны”, цягам якіх пакажыце геаграфічны кантэкст – вашу краіну альбо мястэчка, нібыта сваім сюжэтам вы звяртаецеся да каго-небудзь, хто ніколі там не быў.

Прыклады пытанняў да герояў:

  • Раскажыце, кім вы ёсць, і што азначае быць дваццацігадовым у вашай краіне?
  • Запытайце свайго героя/гераіню, што яго/ яе вызначае найлепшым чынам?
  • Які свет акружае яго/ яе? (Абярыце месца для інтэрв’ю, якое б дапамагло патлумачыць, чаму?)
  • Якія змены ў ягоным/ ейным прафесійным/ асабістым жыцці ён/ яна прадчувае?
  • Хто найбольшым чынам уплывае на яго/ яе – ў палітычным, культурніцкім сэнсе …?
  • Што вызначае ягонае/ ейнае пакаленне ў вашай краіне?
  • Мінулае ці будучыня?
  • Надзеі на будучыню? 
  • Чаму ён/ яна сёння такія, якія ёсць?
  • Якія ў яго/ яе жыцці арыенціры?
  • Кім ёсць людзі, якія маюць для яго/яе найвялікшае значэнне?
  • Што для яго/ яе азначае Еўрапейскі Саюз?

Заяўка і адпаведнасць крытэрам

Усе заяўнікі мусяць прадставіць ідэю сваёй гісторыі, запоўніць анлайн-форму заяўкі (даступная на французскай, англійскай, арабскай, руская, румынскай, украінскай, грузінскай, армянскай, азербайджанскай і беларускай мовах), якая мусіць утрымліваць усе абавязковыя для запаўнення дэталі.

У выпадку абрання для дапамогі, заяўнікі пагаджаюцца прадставіць усе неабходныя дакументы, што ўключае кантракт, ліст аб намерах, разлічаны бюджэт, адмову ад выключных правоў на сюжэт – вынік працы і ацэнку рызыкаў. Шаблоны даступныя для запампоўкі па спасылцы http://openmediahub.com/open-calls/application-documents/. Заяўнікі мусяць прадэманстраваць, што яны належным чынам упаўнаважаныя (пэўнай юрыдычнай асобай) вырабіць і апублікаваць сваю відэагісторыю. Падцвярджаючым дакументам у дадзеным выпадку выступае ліст аб намерах, падпісаны ўпаўнаважаным прадстаўніком юрыдычнай асобы. У гэтым лісце мусіць быць пазначаны намер правамоцнага медыя выпусціць у эфір альбо апублікаваць канчатковы прадукт, уключаючы дату (-ы) і кантэкст плануемай трансляцыі альбо публікацыі.

Правамоцнымі заяўнікамі ёсць:

•          Навінавыя арганізацыі (напрыклад, тэлеканалы, анлайн-медыі);

•          Журналісцкія арганізацыі (напрыклад, асацыяцыі, фундацыі), калі яны могуць прадэманстраваць абавязальніцтвы, што да публікацыі кантэнту з боку якога-небудзь медыя;

•          Кампаніі, занятыя ў вытворчасці аўдыёвізуальнай прадукцыі;

•          Журналісты, якія дзейнічаюць ад імя/ у інтарэсах якой-небудзь з пазначаных вышэй арганізацый;

•          Фрылансеры з лістом аб намерах, падпісаны дзейным вяшчальнікам.

Выключэнне: Open Media Hub можа вырашыць (у кожным асобным выпадку), што асобныя журналісты альбо прадусары тэлебачання ёсць правамоцнымі заяўнікамі без афіцыйнай і пацверджанай дакументальна падтрымкі з боку юрыдычнай асобы. Падобным чынам, дарэчныя заяўкі ад блогераў, відэаблогераў і грамадзянскіх журналістаў будуць разгледжаныя – у выпадку, калі яны змогуць прадэманстраваць, што дасягаюць значных аўдыторый праз свае платформы.

Бюджэт

Канчатковы памер фінансавай падтрымкі будзе заўсёды ўлічваць тэму, выданне і краіну і будзе прапарцыянальным тыповым коштам і тарыфам у вашай краіне.

Максімальны памер фінансавай падтрымкі для відэасюжэту працягласцю 1 хвіліна 45 секунд:  €800

НОВАЕ:

Паспяховыя заяўнікі праграмы падтрымкі відэавытворчасці могуць таксама атрымаць падтрымку на вяшчальнае альбо онлайн-выкарыстанне сваіх новых відэасюжэтаў, а таксама іншых відэасюжэтаў па тэме “Дваццацігадовыя”, даступных да сайце OMH.

Каб стварыць кантэнт-канал “Дваццацігадовыя” на сваім медыя-рэсурсе, заяўнікі заахвочваюцца прапанаваць свой уласны фармат выкарыстання гісторый па гэтай тэме:

  • У якасці серыі самастойных сюжэтаў (з альбо без вядучага)
  • Як праграмы відэачасопісу, у студыі з альбо без гасцей
  • У якасці анлайн-публікацыі
  • Камбінацыя фарматаў, што ўжываюцца ў розных каналах распаўсюду – вяшчальных, анлайн, сацыяльных медыя і г.д.

Open Media Hub падтрымае:

а) стварэнне графікі/ студыі для выкарыстання вышэй узгаданых сюжэтаў

б) пераклад і субтытраванне на мове вашай краіны

в) стварэнне арыгінальнай музыкі

Як варыянт, вы можаце спампаваць і скарыстацца падборкамі, якія былі раней распрацаваныя OMH і выкладзеныя па наступных адрасах:

OMH BEING 20-SLATE ENG /  https://vimeo.com/265558179

OMH BEING 20-SLATE FR / https://vimeo.com/265553093

OMH BEING 20-SLATE ARhttps://vimeo.com/265554987

OMH BEING 20-SLATE RU / https://vimeo.com/265555899

Каб мы дапамаглі вам выкарыстаць гэтыя ўнікальныя відэагісторыі, калі ласка, пазначце прыклад таго, што вы хацелі б зрабіць, і дэталёвы бюджэт. Гэтыя элементы мусяць быць выпрацаваныя і падрыхтаваныя перад тым, як вы запоўніце нашую онлайн-заяўку.

XXX

Дэдлайн для падачы заявак

25 траўня 2018 – 22 гадзіны па мінскім часе

 

Рашэнне журы

25 чэрвеня 2018

 

Заключэнне кантрактаў

Кантракты на падтрымку відэавытворчасці мусяць быць выдадзеныя і падпісаныя не пазней за

25 ліпеня 2018

 

Дэдлайн для вытворчасці сюжэтаў

Відэа-прадукты пераможцаў мусяць быць скончаныя і прадстаўленыя не пазней за

14 верасня 2018

Дэталёвую даведку можна знайсці тут:

https://openmediahub.com/open-calls/faq/

 

Каб атрымаць больш інфармацыі, калі ласка, зайдзіце сюды:  https://openmediahub.com/open-calls/

 

Па ўсіх пытаннях, якія тычацца праграмы, звяртайцеся на:

Паўднёвае партнёрства: productionsupportsouth@thomsonfoundation.org

Усходняе партнёрства: productionsupporteast@thomsonfoundation.org

Падзяліцца:

23 красавіка 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўФінансавая падтрымка стварэння відэакантэнту ад OpenMediaHub

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць