Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Група з 30 арганізацый падтрымкі СМІ запусціла Фонд для незалежных журналістаў Усходняй Еўропы. Фонд будзе падтрымліваць матэрыялы ўкраінскіх, беларускіх і расійскіх журналістаў, якія, нягледзячы на вялізныя рызыкі, паведамляюць праўду пра вайну.
Фонд працягне руку дапамогі, каб дазволіць журналістам заставацца ў прафесіі, нават калі іх звычайны даход рэзка зніжаецца або знікае, што з’яўляецца прамым следствам жыцця і працы ў зоне ваенных дзеянняў або паблізу.
Асноўная мэта – заплаціць за незалежныя рэпартажы пра вайну і ўсе яе наступствы. Выдаткі на кіраванне фондам будуць зведзены да абсалютнага мінімума, таму практычна ўсе сабраныя сродкі пойдуць непасрэдна выбраным журналістам.
Фонд будзе плаціць як фрылансерам, так і штатным рэпарцёрам, якія працуюць над матэрылямі ў незалежных СМІ – мясцовых і рэспубліканскіх. У любым выпадку журналісты павінны даказаць сваю незалежнасць, прадэманстраваўшы, што яны асвятляюць падзеі ў сваёй кар’еры, не абслугоўваючы нічыіх палітычных ці эканамічных інтарэсаў. Партнёры фонду будуць выкарыстоўваць свае кантакты і вопыт у рэгіёне, каб уважліва ацэньваць кожную заяўку.
Каардынатарам фонду з’яўляецца Transitions, пражская выдавецкая і навучальная арганізацыя, якая падтрымлівае і навучае журналістаў больш за 20 гадоў.
Фота на галоўнай: www.lifeline4journalists.tol.org
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт