Фотафестываль у Лодзі запрашае на партфоліа-рэвю PHOTO-MATCH

Фотафестываль у Лодзі (Fotofestiwal) запрашае фатографаў, якія працуюць у розных жанрах, падаць свае працы на адкрыты конкурс партфоліа PHOTO-MATCH. Арганізатары робіць акцэнт на ўзаемадзеянні, роўнасці і максімальна шырокай прэзентацыі аўтарскіх прац і фатаграфічных устаноў. Удзел у партфоліа-рэвю бясплатны.

Фотафестываль у Лодзі запрашае на партфоліа-рэвю PHOTO-MATCH
Ілюстрацыя: fotofestiwal.com

Дэдлайн падачы заявак: 10 траўня 2023 года.

Падчас фестывалю ў польскім горадзе Лодзь у фатографаў будзе магчымасць сустрэцца за 24 экспертамі з усёй Еўропы.

Калі і дзе

Агляд прац фатографаў адбудзецца 16 чэрвеня ў Art_Inkubator (3 Tymienieckiego St., Łódź) і 17 чэрвеня ў Цэнтральным музеі тэкстылю (Łódź City Culture Park, 282 Piotrkowska St., Łódź).

Што такое PHOTO-MATCH

Мадэль партфоліа-рэвю PHOTO-MATCH – гэта новы погляд на традыцыйную формулу агляду партфоліа. Тут робіцца асаблівы акцэнт на серыі адкрытых сеткавых мерапрыемстваў і публічных прэзентацый.

PHOTO-MATCH базуецца на бясплатнай, дэмакратычнай і інклюзіўнай мадэлі, у якой эксперты і мастакі маюць аднолькавую прастору для абмену і прэзентацыі свайго досведу, працы і матывацыі.

Як гэта будзе праходзіць

Першы дзень прысвечаны фатографам і экспертам. Гэта мажлівасць прадставіць сябе, сваю працу і практыку праз кароткія жывыя прэзентацыі. Гэта прэзентацыя даступна не толькі для ўдзельнікаў PHOTO-MATCH, але і для ўсіх наведвальнікаў фотафестывалю, якія хочуць прысутнічаць на мерапрыемстве. Такім чынам аўтары і рэцэнзенты могуць пашырыць сваю аўдыторыю.

Грунтуючыся на гэтых знаёмствах і ўласных уражаннях, кожны фатограф абярэ чатырох рэцэнзентаў, а эксперт – 4чатырох фатографаў, з якімі ён хацеў бы сустрэцца і падзяліцца сваімі працамі.

Працэс супастаўлення будзе адбывацца праз спецыяльную лічбавую сістэму.

17 чэрвеня, у другі дзень партфоліа-рэвю, усе ўдзельнікі наведваюць прыватныя сустрэчы ў адпаведнасці з раскладам. Кожны фатограф і эксперт наведвае 4 сустрэчы.

Сярод экспертаў – рэдактары часопісаў, кнігавыдаўцы, дырэктары фотафестываляў, куратары музеяў, уладальнікі галерэй, незалежных арт-кансультантаў і іншыя.

Падрабязней пра ўмовы і экспертаў

Як прыняць удзел

Заяўка складаецца з двух частак.

Частка 1. Запоўніце анкету.

Частка 2. Для папярэдняга агляду дашліце 10 фотаздымкаў са свайго праекту, які вы хацелі б прадставіць падчас рэцэнзіі:

  • фармат файлаў: JPG або PNG;
  • пажаданы памер 1920 пікселяў;
  • агульны памер файлаў не павінен перавышаць 10 МБ.

Фотаздымкі патрэбна выслаць асобным лістом на адрас portfolio@fotofestiwal.com да 10 траўня з тэмай ліста «PHOTO MATCH APPLICATION FIRST NAME LAST NAME», дзе замест «FIRST NAME» і «LAST NAME» дадайце свае імя і прозвішча.

Канчатковы спіс удзельнікаў партфоліа-рэвю будзе абвешчаны 17 траўня.

Падзяліцца:

Крыніца: fotofestiwal.com

26 красавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыФотафестываль у Лодзі запрашае на партфоліа-рэвю PHOTO-MATCH

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць