Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Міжнародны фотафестываль DongGang (DIPF) запрашае фатографаў і аўтарскія калектывы з усяго свету падаць свае працы на конкурсны адбор. Тэма гэтага года – «Чароўныя невядомыя» (The Magical Unknowns). Удзел у конкурсе бясплатны.
Дэдлайн падачы заявак: 29 траўня 2023 года.
Цікаўнасць і жаданне даследаваць невядомае – неад’емная патрэба чалавека. Невядомае можа ахопліваць не толькі тое, што зусім незнаёма, але і тое, што цяпер ігнаруецца або чаго пазбягаюць.
Часта нязведаныя тэрыторыі аказваюць самы глыбокі ўплыў на гісторыю чалавецтва. Невядомае не павінна быць выключна загадкавым або сакральным. Што б гэта ні было, у ім захоўваецца магія. Адпраўленне ў невядомае можа быць надзвычай вызваляючым досведам, які змяняе свет.
XXI Міжнародны фотафестываль DongGang пройдзе з 21 ліпеня па 24 верасня ў горадзе Ёнволь, Карэя.
Падаць заяўку можа фатограф ці калектыў фатографаў. Аўтар можа падаць ад 8 да 12 фотаздымкаў з пэўнай серыі.
Заяўка павінна ўключаць:
Заяўку трэба даслаць па адрасе электроннай пошты: opencall@dgphotofestival.com або спасылкай на сервіс Wetransfer. Любыя няпоўныя заяўкі будуць адхілены.
Пасля падачы заяўкі вы павінны атрымаць пацвярджэнне, адпраўленае на адрас электроннай пошты, якая ўказана ў заяўцы.
Працы абраных 15-20 аўтараў, у тым ліку з намінацыі «Мастак года», прымуць удзел у гадавой выставе, якая будзе дэманстравацца на фестывалі DIPF і будуць уключаны ў мастацкі часопіс.
Пераможца ў намінацыі «Мастак года» атрымае персанальную выставу ў межах фестывалю DIPF з пакрыццём вытворчасці і права на праезд і пражыванне ў горадзе Ёнволь для ўдзелу ў адкрыцці.
Асноўная праграма 21-га Міжнароднага фотафестывалю DongGang пройдзе з 21 ліпеня па 24 верасня 2023 года.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт