Фотаконкурс Luis Valtueña International Humanitarian Photography

Конкурс дакументальнай і гуманітарнай фатаграфіі ад Luis Valtueña International Humanitarian Photography, прысвечаны тэмам правоў чалавека, няроўнасці, войнам, вымушанай міграцыі і сацыяльнай ізаляцыі.

Фотаконкурс Luis Valtueña International Humanitarian Photography
Скрыншот з сайта арганізатараў

Дэдлайн падачы заявак: 10 кастрычніка

Падавацца на Luis Valtueña International Humanitarian Photography могць фатографы любой нацыянальнасці, якія маюць  праект ў галіне дакументальнай і гуманітарнай фатаграфіі.

Магчымыя тэмы:

  • здароўе;
  • гуманітарная дапамога;
  • міжнароднае супрацоўніцтва;
  • катастрофы і канфлікты;
  • вымушаная міграцыя;
  • уразлівыя групы;
  • сацыяльная выключанасць;
  • парушэнні правоў чалавека.

Падаць можна адну серыю фота, якая складаецца з 5–10 здымкаў. Мінімум палова з іх  здымкаў мусяць быць зробленыя ў 2024-2025 гадах.

Пераможца атрымае грашовы прыз 6 000 EUR, удзел у калектыўнай вандроўнай выставе і выданне ў каталогу. Арганізацыя пакрые праезд і 2 ночы пражывання для пераможцаў на ўручэнне прэміі ў Мадрыдзе і гарантуе падтрымку і прасоўванне праектаў на працягу года.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

@sekktor

11 жніўня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыФотаконкурс Luis Valtueña International Humanitarian Photography

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць