Free Media Awards 2023 запрашае намінаваць на прэмію журналістаў і медыя

Гамбургскі ZEIT Foundation сумесна з Fritt Ord Foundation з 2004 года прысуджаюць узнагароду Free Media Awards. Яна адрасавана ўсходнееўрапейскім журналістам і медыя, якія кідаюць выклік любым перашкодам і нястомна забяспечваюць незалежнае асвятленне важных падзей у прэсе.

Free Media Awards 2023 запрашае намінаваць на прэмію журналістаў і медыя
Фота: frittord.no

Дэдлайн падачы заявак: 1 сакавіка 2023 года.

Вайна Расіі супраць Украіны і наступная хваля дэзынфармацыі выразна дэманструюць неабходнасць незалежных рэпартажаў у рэгіёне. Журналісты і СМІ ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Расіі і Украіне, якія прасоўваюць свабоду прэсы праз свае расследаванні і незалежныя рэпартажы, маюць права быць намінаванымі на Free Media Awards.

Як падаць заяўку

Каб прэтэндаваць на вылучэнне, журналісты і медыя павінны прадэманстраваць прыхільнасць дэмакратыі і свабодзе выказвання.

  • Заяўка павінна ўключаць тлумачэнне таго, чаму журналіст або медыя лічыцца добрым кандыдатам на ўзнагароду Free Media Awards.
  • Дадайце спасылкі, якія пацвярджаюць якасць працы вылучаных кандыдатаў.
  • Памер заяўкі павінен складаць ад 1 да 2 старонак, уключаючы кароткую біяграфію і спасылкі на артыкулы, калі гэта неабходна.

Дасылайце заяўкі па электроннай пошце на адрас freemediaawards@frittord.no

Калі вы аддаяце перавагу падачы заяўкі праз Signal, адпраўце электронны ліст на адрас freemediaawards@frittord.no для атрымання далейшых інструкцый.

Падрабязней пра ўмовы прэміі

Узнагарода

Гамбургскі ZEIT Foundation і Fritt Ord Foundation уручаць ад 3 да 5 прэс-прэмій у 2023 годзе.

Лаўрэаты прэміі выбіраюцца па намінацыях, якія потым разглядаюцца незалежным журы.

У 2021 годзе Free Media Awards адзначыў інтэрнэт-партал TUT.BY, журналістак Кацярыну Андрэеву, Дар’ю Чульцову і Наталлю Лубнеўскую, а таксама Беларускую асацыяцыю журналістаў.

У 2022 годзе ўзнагароду Free Media Awards атрымалі фатографы Мсціслаў Чарноў і Яўген Малалетка, журналістка і пісьменніца Наталля Гумянюк, інтэрнэт-газета «Заборона», фота- і відэакарэспандэнт Андрэй Дубчак і журналіст Уладзіслаў Есыпенка, які цяпер палітвязень.

Падзяліцца:

Крыніца: rittord.no

24 лютага 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыFree Media Awards 2023 запрашае намінаваць на прэмію журналістаў і медыя

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць