Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Free Press Awards запрашае спецыялістаў з медыясферы намінаваць калег – журналістаў і медыяпрафесіяналаў з усяго свету, якія прыхільныя свабодзе прэсы і незалежнай інфармацыі. Прэмія адзначае спецыялістаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы ні на што. Самавылучэнне немагчыма.
Дэдлайн падачы заявак: 15 жніўня 2023 года.
Арганізацыя Free Press Unlimited жадае ўшанаваць тых журналістаў, якія рызыкуюць усім, каб данесці да аўдыторыі навіны, а таксама піянераў СМІ, якія пракладваюць шлях да роўнасці і справядлівасці, і тых, хто выстаіць у самых складаных умовах.
Гэта намінацыя для тых, хто займацца журналістыкай не больш за тры гады і дзеліцца гісторыямі, якія інакш засталіся б не расказанымі.
Намінанты павінны дэманстраваць незвычайную адданасць журналістыцы як сродку прыцягнення да адказнасці тых, хто знаходзіцца ва ўладзе, і служыць вартаўніком грамадскіх інтарэсаў.
Пераможца ў намінацыі «Навічок года» атрымае медыястыпендыю па выбары.
Намінанты часта сутыкаліся з пазбаўленне волі, гвалтам і цэнзурай за выкананне сваёй працы. Яны прадэманстравалі прыхільнасць свабодзе прэсы і незалежнай інфармацыі. Як правіла, гэта вельмі паважаныя журналісты, якія гатовыя рызыкаваць сваім жыццём або свабодай, каб трымаць грамадскасць у курсе.
Асобы, якіх намінуюць, у сваёй працы сутыкаюцца з дзяржаўным і палітычным ціскам, запалохваннем, фізічным гвалтам і іншымі перашкодамі.
У знак прызнання сваіх дасягненняў пераможца ў намінацыі «Самы ўстойлівы журналіст» атрымае грашовую прэмію.
Намінацыі на ўзнагароды будуць ацэньвацца незалежнай групай міжнародных экспертаў.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт