«GDPR і абарона персанальных дадзеных у медыях». Вэбінар

Што такое персанальныя дадзеныя і чаму іх трэба абараняць? На якіх прынцыпах будуецца GDPR — закон аб абароне персанальных дадзеных у Еўрапейскім саюзе? Якую адказнасць накладае гэты закон на медыі? Што рабіць у выпадку ўзнікнення ўцечкі дадзеных і як рэдакцыйнай камандзе пачаць працу па выкананні патрабаванняў GDPR?

Дэдлайн заявак: 9 снежня 2024 года, 17:00 па Мінску

Вэбінар пройдзе 10 снежня 2024 года з 17:00 да 19:00 па Варшаве, 18:00 — 20:00 па Вільні, 19:00 — 21:00 па Мінску, 20:00 — 22:00 па Тбілісі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на вэбінар пра правілы, якія дапамагаюць збалансаваць права на недатыкальнасць прыватнага жыцця з правам на свабоду выказвання меркавання.

Пра што:

  • Што такое Рэестр апрацовак дадзеных (ROPA) і як яго стварыць?
  • Што прапісаць у палітыцы прыватнасці?
  • Што такое згода на апрацоўку персанальных дадзеных і калі яна неабходная?
  • Якія абавязкі ёсць у медыяў і якія правы ёсць у іх аўдыторый?

Хто праводзіць: Мікалай Кванталіяні, трэнер і кансультант па абароне персанальных дадзеных і лічбавай бяспецы.

Рэгістрацыя тут

Падзяліцца:

БАЖ

4 снежня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыя«GDPR і абарона персанальных дадзеных у медыях». Вэбінар

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць