Глабальны конкурс СМІ па пытаннях працоўнай міграцыі

Міжнародная арганізацыя працы прымае заяўкі на штогадовы Глабальны конкурс сродкаў масавай інфармацыі прысвечаны працоўнай міграцыі.

Глабальны конкурс СМІ па пытаннях працоўнай міграцыі
Ілюстрацыя: Sol/Unsplash

Дэдлайн: 31 кастрычніка 2023 года

Мэта конкурсу – прадставіць якасныя матэрыялы аб праблемах  працоўных мігрантаў, падкрэсліць іх ўклад у грамадства, а таксама супрацьстаяць ксенафобіі і дыскрымінацыі. Прымаюцца друкаваныя, відэа- і радыёматэрыялы, фотаэсэ і мультымедыя, апублікаваныя або выпушчаныя ў эфір у перыяд з 31 кастрычніка 2022 па 31 кастрычніка 2023 года.

Матэрыялы на ўсіх мовах, акрамя англійскай, французскай і іспанскай, павінны суправаджацца перакладам.

Пераможцы будуць аб’яўлены 18 снежня, у Міжнародны дзень мігранта. Прыз ў прафесійных катэгорыях: 1 200 долараў ЗША, прыз у студэнцкай катэгорыі: 500 долараў ЗША.
Замест грашовых прызоў лаўрэаты змогуць абраць стыпендыю на ўдзел у курсе пра справядлівы найм або працоўную міграцыю ў 2024 годзе.

Падаць заяўку

Перакладзена Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

Крыніца: www.ilo.org

16 кастрычніка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыГлабальны конкурс СМІ па пытаннях працоўнай міграцыі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць