Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Global Peace Photo Award 2023 запрашае фатографаў з усяго свету прыняць удзел у фотаконкурсе. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары, чые здымкі фіксуюць намаганні чалавека ствараць мір, пошукі прыгажосці і дабра ў нашым жыцці. Узнагароду атрымаюць тыя фотаздымкі, якія лепш за ўсё адлюстроўваюць ідэю таго, што будучыня чалавецтва – у мірным суіснаванні. Прэмія Global Peace Photo Award адзначае здольнасць людзей праяўляць клопат і падтрымку і ўшаноўвае ўсе віды пацыфізму і раззбраення асобных людзей і грамадства ў цэлым.
Дэдлайн падачы заявак: 21 траўня 2023 года.
Увага! Дэдлайн працягнуты да 4 чэрвеня 2023 года.
Паколькі многія важныя ўзнагароды ў галіне фатаграфіі прысвечаны канфліктам і крызісам, войнам і катастрофам на нашай планеце, прафесійныя ўзнагароды звычайна не падкрэсліваюць тое, на што яшчэ здольныя людзі. Прэмія Global Peace Photo Award, заснаваная ў 2013 годзе як прэмія Alfred Fried Photography Award, запаўняе гэты прабел. Яна паказвае розныя грані міралюбства.
Прэмія Global Peace Photo Award вітае фотаздымкі, якія паказваюць вобраз людзей і падкрэслівае іх добрыя бакі; распавядаюць пра поспехі, а не пра няўдачы; спагады, а не нянавісці; рэчы, вартыя захавання, а не знішчэння; падбадзёрванне, а не агонію; і права чалавека на прыгажосць.
The Peace Image of the Year прысуджаецца не за лугі з палявымі кветкамі і заходамі, мілую ўсмешку.
Прэмія накіравана на тое, каб заахвоціць прафесійных фатографаў візуалізаваць на самым высокім узроўні тое, што выклікае надзею:
Кожны фатограф можа падаць некалькі фотаздымкаў як асобныя матэрыялы без агульнай тэмы ці адправіць да 12 фотаздымкаў як адну гісторыю.
Больш за пяць фатаграфій, якія маюць агульную тэму або канцэпцыю і назву, лічацца як фотагісторыя. Журы будзе ацэньваць яе агулам, а не як асобныя фатаграфіі.
Ваша фотагісторыя не павінна быць старэйшая за тры гады на момант пачатку прыёма заявак. У выпадку доўгатэрміновых праектаў як мінімум 2/3 вашай працы не павінны быць старэйшыя за тры гады на момант адкрыцця заяўкі.
Удзел у конкурсе бясплатны.
Пераможца ў намінацыі The Peace Image of the Year атрымае грашовы прыз у памеры 10 000 еўра. Фотаздымак-пераможца будзе дэманстравацца на працягу аднаго года ў аўстрыйскім парламенце і будзе ўключаны ў пастаянную калекцыю мастацтва аўстрыйскага парламента.
Пяць лепшых фатографаў будуць узнагароджаны медалём міру Альфрэда Фрыда (Alfred Fried Peace Medal).
Усе пераможцы будуць запрошаны ў Вену на цырымонію ўзнагароджання ў парламент Аўстрыі 19 верасня 2023 года. Ім будуць аплачаны выдаткі на праезд і пражыванне.
Конкурсныя фотаздымкі будуць дэманстравацца на працягу аднаго года ў зале аўстрыйскага парламента.
Фотаздымкі удзельнікаў Global Peace Photo Award 2022 чакае серыя выстаў. Так, здымкі-пераможцы і фотаздымкі з шорт-ліста будуць паказаны на фестывалі La Gacilly-Baden Photo – найбуйнейшым фотафестывалі пад адкрытым небам у Еўропе, з больш чым 300 000 наведвальнікаў.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт