Грант на прафесійнае развіццё ў галіне экалагічнай журналістыкі

Гранты на прафесійнае развіццё ў галіне экалагічнай журналістыкі прапануе Journalismfund.eu у рамках сваёй праграмы «Даследаванні Зямлі». Мэта грантаў — падтрымка ўзорнай незалежнай журналістыкі расследаванняў па ўсёй Еўропе і за яе межамі, а таксама для прасоўвання журналісцкіх інавацый.

Грант на прафесійнае развіццё ў галіне экалагічнай журналістыкі
Скрыншот з сайта арганізатараў

Дэдлайн: 9 кастрычніка

Каб падаць заяўку, трэба прадставіць праектную прапанову па развіцці у галіне журналісцкіх расследаванняў пра  ахову навакольнага асяроддзя. Агульная сума грантаў складзе 84000 еўра.

Гэта грантавая праграма адкрыта для юрыдычных асоб, якія маюць пацверджаны досвед працы з журналістамі і/ці ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. Журы ацэньвае пацверджаны досвед арганізацыі ў гэтай галіне.

Арганізацыя павінна быць афіцыйна зарэгістраваная не менш як за год да крайняга тэрміну падачы заявак на грант.

Хто можа падавацца: 

  • Прымальныя заяўкі ўключаюць у сябе мерапрыемствы па прафесійным развіцці і падтрымку экалагічных журналісцкіх расследаванняў у Еўропе. Гэта могуць быць трэнінгі, праграмы стыпендый ці іншыя мерапрыемствы, паслугі ці інструменты, якія дазваляюць журналістам-расследавальнікам больш эфектыўна даследаваць экалагічныя праблемы.
  • Праект павінен быць дакладна вызначаны і абмежаваны ў часе.
  • Грант не можа быць выкарыстаны для асноўнага фінансавання ці фінансавання дзейнасці арганізацыі.
  • Фізічныя асобы не могуць прэтэндаваць на гэты грант.
  • Калі праект уяўляе сабой сумесны праект некалькіх арганізацый, заяўку на гэты грант павінна падаць толькі адна арганізацыя, проста ўгадаўшы астатніх у якасці партнёраў.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

grants.journalismfund.eu

10 ліпеня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыГрант на прафесійнае развіццё ў галіне экалагічнай журналістыкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць