Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Атрымаць грант ад National Geographic могуць людзі з усяго свету, якія працуюць над праектамі ў галіне навукі, аховы прыроды, сторытэлінга, адукацыі і тэхналогій.
Дэдлайн падачы заяўкі: 11 красавіка 2024 года
Падаваць заяўку могуць як даследчыкі, фатографы і журналісты з досведам, так і пачаткоўцы, якія жадаюць далучыцца да глабальнай супольнасці National Geographic. Гэта магчымасць для людзей, у якіх ёсць патэнцыял і жаданне ўнесці ўклад у сваю галіну, выкарыстоўваючы фінансаванне, магчымасці і дадатковую падтрымку, што прадастаўляецца National Geographic.
Прыярытэт будзе аддавацца кандыдатам, якія выразна прадэманструюць, як далучэнне да супольнасці даследчыкаў дапаможа ім рушыць наперад.
Прыярытэтныя напрамкі даследаванняў, якія фінансуюцца National Geographic:
Гранты І ўзроўня: да 20 000 долараў ЗША і ўнікальныя магчымасці для навучання, наладжвання сувязей, коучінга і ментарства ад калег-даследчыкаў National Geographic, экспертаў, супрацоўнікаў і партнёраў. Праекты могуць доўжыцца да аднаго года, акрамя праектаў у галіне Human Ingenuity, якія могуць доўжыцца да двух гадоў.
Гранты ІІ ўзроўня: іх могуць атрымаць больш дасведчаныя ў сваёй галіне прафесіяналы, а таксама тыя, хто раней атрымліваў грант National Geographic І ўзроўня. Гэтыя гранты з’яўляюцца высокаканкурэнтнымі і зарэзерваваны для абраных праектаў, якія значна ўплываюць на сферу даследаванняў. Праекты могуць працягвацца да двух гадоў. Гранты II ўзроўня звычайна атрымліваюць фінансаванне ў памеры ад 50 000 да 60 000 долараў ЗША, але ў выключных выпадках магчымы гранты да 100 000 долараў.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт