Гранты Alexia для прафесійных фотажурналістаў і студэнтаў

На працягу 30 гадоў гранты Alexia падтрымліваюць студэнтаў і прафесіяналаў, візуальныя праекты якіх натхняюць на змены і звяртаюць увагу на сацыяльна значныя тэмы.

Гранты Alexia для прафесійных фотажурналістаў і студэнтаў
Фота: Daniella Villasana / 2022 Alexia Professional Grant Recipient

Дэдлайн падачы заяўкі: 9 лютага 2023 года.

Гранты Alexia прысуджаюцца аплікантам, якія ўдзельнічаюць у місіі Alexia, маюць досвед стварэння сваіх праектаў і дэманструюць здольнасць рэалізаваць іх.

Падаць заяўку праз платформу Visura

Заяўка павінна ўключаць кароткі агляд праекту, яго апісанне, біяграфію аўтара, рэзюмэ/СV. Заяўкі ацэньваюцца як па сіле пісьмовай прапановы, так і па візуальных навыках апліканта. Тое, да чаго звяртаюцца аўтары і што яны кажуць пра жыццё на планеце, больш важна, чым жанр, абраны для разгляду гэтай тэмы.

Падрабязней пра падачу заявак

Гранты для прафесіяналаў

Такія гранты дазваляюць вядомым фатографам і рэжысёрам ствараць значныя творы, якія падзяляюць мэты Alexia па садзейнічанні міру ва ўсім свеце і культурнаму ўзаемаразуменню. Alexia заахвочвае разнастайнасць творцаў, праблем і падыходаў, а таксама шануе працу, якая паляпшае разуменне і натхняе на значныя змены.

Прафесійныя атрымальнікі атрымліваюць фінансаванне ў памеры 20 000 долараў. Заяўка на прафесійны грант каштуе 50 долараў ЗША.

Студэнцкія гранты

Гэтыя гранты дазваляюць сучасным фатографам-студэнтам ствараць творы, якія падзяляюць мэты Alexia па прасоўванні міру ва ўсім свеце і культурнага ўзаемаразумення. Арганізатары заахвочваюць разнастайнасць стваральнікаў, праблем і падыходаў, цэняць працу, якая паляпшае разуменне і натхняе на значныя змены.

Студэнтам прапануюць працу над праектамі, размешчанымі недалёка ад месца іх пражывання. Паспяховы праект больш верагодны пры лёгкім і паўторным доступе. Большасць атрымальнікаў студэнцкіх стыпендый ужо працуюць над сваімі праектамі, калі падаюць заяўку.

Студэнты атрымліваюць стыпендыю на аплату навучання і плату за запіс на тры курсы на працягу семестра ў Newhouse School пры Syracuse University ў Нью-Ёрку. Яны таксама атрымліваюць стыпендыю ў памеры 1000 долараў ЗША і працуюць у якасці навуковых супрацоўнікаў (аплочваная пасада) кафедры Alexia Chair.

Заяўка на студэнцкую грант бясплатная.

Падзяліцца:

2 лютага 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыГранты Alexia для прафесійных фотажурналістаў і студэнтаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць