Гранты для маладых фотажурналістаў ад Тэхаскага ўніверсітэта

Program on Conflict and Development Тэхаскага ўніверсітэта прымае заяўкі на ўдзел у штогадовай праграме студэнцкіх медыя-грантаў і прапануе магчымасць расказаць чалавечыя гісторыі, якія стаяць за асноўнымі глабальнымі праблемамі.

Гранты для маладых фотажурналістаў ад Тэхаскага ўніверсітэта
Ілюстрацыя: Ailbhe Flynn/Unsplash

Дэдлайн: 30 лістапада 2023 года

У гэтым годзе галоўнай тэмай стане роля гасцінічнага бізнеса і турызма ў вырашэнні канфліктаў ва ўсім свеце.

Чакаецца, што кожны пераможца на працягу 2024 года патраціць мінімум два месяцы на дакументаванне тых праблем, з якімі сутыкаюцца закранутыя канфліктамі краіны, і таго, як гэтыя праблемы могуць быць вырашаныя з дапамогай турызму і/або гасціннасці.

Падаць заяўку можа студэнт любога акрэдытаванага ўніверсітэта свету. Пераможцы атрымаюць да 5000 долараў на паездку ў любое месца па іх выбары, унутры краіны ці за мяжу, пры ўмове, што яны атрымаюць дазвол ад свайго ўніверсітэта і любых іншых адпаведных арганізацый.

Студэнтам бакалаўрыяту не дазваляецца падарожнічаць у краіны, дзе дзейнічае папярэджанне Дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб паездках.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь.

Падзяліцца:

Крыніца: www.condevcenter.org

9 кастрычніка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыГранты для маладых фотажурналістаў ад Тэхаскага ўніверсітэта

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць