Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Журналісткі са стажам працы ад аднаго года і больш могуць падаць заяўкі на атрыманне грантаў памерам 5 000 долараў ЗША.
Дэдлайн заявак: 8 снежня 2024 года
Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ (IWMF), прымае заяўкі на гранты Мемарыяльнага фонду Кім Валль.
Гранты дадуць журналісткам або небінарным рэпарцёрам, асвятляючым субкультуру ў шырокім сэнсе і тое, што Кім называла «падводнымі плынямі бунта».
Гранты будуць прадастаўляцца на пакрыццё расходаў, звязаных з падрыхтоўкай матэрыялаў, уключаючы паездкі, лагістыку, страхаванне, аплату візы, прафесійныя стыпендыі, а таксама выплаты прадзюсарам, перакладчыкам. Памер гранта: 5 000 долараў ЗША.
Для ўдзелу трэба выдатна валодаць пісьменнай і размоўнай англійскай мовай. Аднак матэрыялы могуць быць апублікаваныя на любой мове.
Кім Валль (1987-2017), адзначаная ўзнагародамі журналістка, працавала ў друкаваных выданнях і на радыё. Ян асвятляла гендарныя пытанні, папулярную культуру, ідэнтычнасць і знешнюю палітыку. Кім была забітая 10 жніўня 2017 года падчас рэпартажу ў Капенгагене, Данія.
Пераклад на беларускую: Прэс-клуб
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт