Гранты на дакументальнае кіно ад Redford Center

Да ўдзелу ў конкурсе Redford Center Grants дапускаюцца дакументальныя фільмы аб навакольным асяроддзі на любой стадыі распрацоўкі, вытворчасці альбо постпрадакшана. Сума гранта 25 000 долараў ЗША ў першы год грантавага цыкла.

Гранты на дакументальнае кіно ад Redford Center
Ілюстрацыя: скрыншот з сайта www.redfordcenter.org

Дэдлайн падачы заяўкі:  10 траўня 2024 года

Прымаюцца заяўкі з любой кропкі свету ад рэжысёраў ці прадзюсараў, старэйшых за 18 гадоў. Праект павінен быць звязаны з экалагічнай праблемай.

Што прапануюць: 

  • 25 000 долараў ЗША ў першы год грантавага цыкла;
  • магчымасць падаць заяўку на фінансаванне другога года, якое ўключае больш істотныя фінансавыя ўкладанні для падтрымкі бягучай вытворчасці, пост-прадакшэна або грамадскай кампаніі;
  • фінансаванне паездкі на саміт грантаў Redford Center Grants вясной 2025 года (ЗША) з удзелам у навучальных занятках экспертамі;
  • магчымасць выступіць на закрытай віртуальнай кінавыставе з удзелам спонсараў у восень 2024 года;
  • рэкламная падтрымка і стратэгічныя кансультацыі.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

www.redfordcenter.org

22 красавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыГранты на дакументальнае кіно ад Redford Center

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць