Eastern Europe Studies Centre (EESC) у супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй даследчых цэнтраў (BARC) запрашае даследчыкаў, вучоных і экспертаў з Беларусі падаваць заяўкі на атрыманне стыпендыі для паездкі на канферэнцыю па вашым выбары.
Стыпендыя будзе прадастаўлена для ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях або іншых мерапрыемствах, прысвечаных:
- пытанням развіцця еўрапейскай бяспекі, дэмакратыі;
- удзелу грамадзянскай супольнасці;
- правам чалавека / правам меншасцяў;
- палітыцы Ўсходняй Еўропы;
- вайне ва Ўкраіне;
- палітычнай ідэнтычнасці і памяці;
- палітычным рэформам і палітычнай актыўнасці;
- процідзеянню дэзінфармацыі і г. д.
Грант фінансуе любую грамадска-палітычную тэму, у якой беларускі погляд можа быць каштоўным. Гэта можа быць навуковая канферэнцыя, якая дае больш шырокія магчымасці для прэзентацыі беларускіх даследчыкаў, або міжнародная сустрэча экспертаў, якая дазваляе наладзіць кантакты паміж беларускімі і еўрапейскімі даследчыкамі.
Пры гэтым грант могуць атрымаць толькі тыя, хто выступіць з афіцыйнай прэзентацыяй, а не проста ў якасці назіральнікаў.
Стыпендыя пакрывае выдаткі на:
- паездку на мерапрыемства і назад (пункт прызначэння павінен знаходзіцца ў Еўропе);
- пражыванне падчас мерапрыемства (2 ночы);
- сімвалічны ганарар.
Што падрыхтаваць для заяўкі:
- CV;
- матывацыйны ліст;
- спасылку на мерапрыемства.
Мерапрыемствы мусяць адбыцца да 1 кастрычніка 2022 года.
Заяўкі на атрыманне гранту прымаюцца на сталай аснове.
Заяўкі дасылаць на адрас beatrice.narbutaite@eesc.lt з тэмай «Заяўка на стыпендыю».
Афіцыяльная старонка праграмы.
Фота на галоўнай: pixabay.com