Гранты на наратыўныя праекты. Праграма Кары Ховард

Журналісткі і гендэрна небінарныя персоны, якія маюць як мінімум тры гады досведу, могуць падаць заяўкі на гранты.

Гранты на наратыўныя праекты. Праграма Кары Ховард
Ілюстрацыя: iwmf.org

Дэдлайн заявак: 14 ліпеня 2024 года

Праграма названа ў гонар Кары Ховард, былой рэдактаркі Reuters і LA Times. Яна любіла гісторыі, якія пакідалі ў чытачоў адчуванне, быццам яны толькі што сустрэлі новага сябра. Сям’я і сябры Кары і Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ (IWMF) прапануюць гранты на працу над праектамі ў жанры наратыўнай журналістыкі, якую яна адстойвала.

Прымаюцца заяўкі ад фрылансерак і журналістак друкаваных выданняў, аўтарак праектаў. Прафесійная журналістыка павінна быць асноўнай прафесіяй. Кандыдаткі павінны мець тры і больш гады прафесійнага журналісцкага вопыту. Стажыроўкі не залічваюцца як прафесійны вопыт.

Кандыдаткі павінны быць у стане паказаць доказ зацікаўленасці ад рэдакцыі або мець даказаны досвед публікацый у вядомых медыя. Кандыдаткі павінны падавацца на грант і публікаваць тэксты на англійскай мове. Гісторыі могуць быць апублікаваныя ў лічбавым выглядзе і неабавязкова ў газеце ці часопісе. Тэрмін публікацыі гатовых матэрыялаў не павінен перавышаць 6 месяцаў.

Памер грантаў : да 5 000 долараў ЗША.

Тут можна падацца на грант

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь, iwmf.org

5 чэрвеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыГранты на наратыўныя праекты. Праграма Кары Ховард

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць