Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
The Kari Howard Fund сумесна з Міжнародным фондам жанчын, якія працуюць у СМІ, прапануюць гранты на падтрымку наратыўнай журналістыкі. Жанчыны-журналісткі і гендэрна небінарныя персоны, якія маюць як мінімум тры гады досведу працы, могуць падаць заяўкі на гэтыя гранты.
Дэдлайн падачы заявак: 20 жніўня 2023 года
Прымаюцца заяўкі ад фрылансераў і журналістаў друкаваных выданняў, аўтараў праектаў, апублікаваных на англійскай мове ў любой частцы свету. Заяўкі можна падаваць індывідуальна ці ў камандзе. Уся справаздачнасць і публікацыя павінны быць завершаны на працягу шасці месяцаў пасля ўхвалення гранта. Максімальны памер гранта — 5000 долараў.
Вынікі стануць вядомыя аплікантам да сярэдзіны кастрычніка.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт