Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Environmental Reporting Collective (ERC) прымае заяўкі на гранты, каб падтрымаць журналістаў, якія сумесна праз межы працуюць над адсочваннем экалагічных злачынстваў. Дэдлайн падачы заявак: 15 жніўня 2023 года.
У 2022 годзе ERC падтрымаў дзевяць каманд рэпарцёраў з больш чым дзясятка краін. Супрацоўніцтва дазволіла журналістам расследаваць глабальныя гісторыі з лакальнай перспектывы, а таксама знайсці новыя спосабы расказваць гісторыі. Яны раскрывалі экалагічныя злачынствы па ўсім свеце — ад таго, як спальванне нафты і газу «задушвае» меншасці ў паўночным Іраку і да таго, як адступленне ледавікоў выклікае харчовую небяспеку ў Гімалаях.У гэтым годзе ERC імкнецца падтрымаць падобныя гісторыі. Гранты накіраваны на развіццё супрацоўніцтва, якое дазваляе журналістам з розных краін запаўняць прабелы ў рэпартажах адзін аднаго.
Заяўкі павінны ўключаць як мінімум двух журналістаў або інфармацыйных выданняў з дзвюх розных краін ці рэгіёнаў. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты-фрылансеры.
Заяўка павінна ўключаць:
Заяўкі дасылайце на contact@investigative.earth з тэмай «Заяўка на грант_ ваша прозвішча». ERC звяжацца з вамі на працягу месяца пасля атрымання заяўкі.Падрабязнасці на сайце Environmental Reporting Collective
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт