Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Фонд расследавальніцкай журналістыкі (FIJ) падтрымае расследаванні, прысвечаныя карупцыі і злоўжыванню ўладай у дзяржаўным і прыватным сектарах.
Дэдлайн заявак: 29 красавіка 2024 года
Заяўкі на пачатковае фінансаванне прымаюцца да 10 траўня.
Журналісты, якія займаюцца расследаваннямі, могуць падаць заяўкі на атрыманне грантаў.
FIJ прапануе дзве грантавыя ініцыятывы: праграму хуткіх грантаў на працу над гісторыямі, пра якія трэба расказаць як можна хутчэй, і гранты на стварэнне матэрыялаў па выніках праведзеных расследаванняў.
Максімальная сума гранта: 10 000 долараў ЗША. Грошы на пакрыццё такіх расходаў як аплата паездак, збор дакументаў і арэнда абсталявання. Палова суммы выплачваецца пасля зацвярджэння заяўкі, другая палова — пасля завяршэння праекта.
На гранты могуць прэтэндаваць міжнародныя журналісты, якія маюць адносіны да ЗША, працуюць з тэмамі, звязанымі з амерыканскімі грамадзянамі, урадам або бізнес-арганізацыямі. Матэрыялы павінны быць апублікаваны на англійскай мове.
Заяўкі прымаюцца на англійскай мове, яны павінны ўключаць падрабязна прапісаны бюджэт праекта.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт